У мінскім выдавецтве выйшла некалькі новых кніг для дзяцей: “Мацей і чароўная раса” Таццяны Багданавай і “Цудоўна быць чалавекам” Святланы Рабавай. Таццяна Багданава не толькі аўтарка гісторыі пра Мацея, але і ілюстратарка кніжкі-карцінкі для самых маленькіх. Кніга апавядае пра тое, як важна быць верным сабе і не здавацца нават у […]
Tag: дзіцячая літаратура
Тры кніжныя навінкі для дзяцей
За апошні час выйшла некалькі новых кніг для дзяцей у беларускіх выдавецтвах. Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую казку Надзеі Ясмінскай пад назвай “Снегурумі”. Галоўная гераіня якой, Мія, жыве ў цёплым паўднёвым мястэчку і так марыць пабачыць сапраўдны снегапад, пакоўзацца на горцы ды зляпіць снегавіка. Але за акном у яе цёпла і […]
“Пітэр Пэн” выйшаў аўдыякнігай на “Кніжным Возе”
Акторка Крысціна Дробыш агучыла беларускі пераклад Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” спецыяльна для “Кніжнага Воза”. Гэты класічны твор дзіцячай літаратуры ў перакладзе Уладзя Лянкевіча і з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік выйшаў па-беларуску ў выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе. Цяпер кніга атрымала другое дыханне, дзякуючы ініцыятыве “Кніжны Воз”. Аўдыякнігу можна бясплатна слухаць […]
Падтрымайце выданне на паперы трэцяй кнігі пра ката Шпрота ад Ганны Янкуты
Рыхтуецца да друку папяровае выданне трэцяй часткі гісторыі пра прыгоды ката Шпрота і ягоных сяброў — “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” аўтарства Ганны Янкуты. Гэтая кніга ўжо больш за 2 гады існуе ў аўдыёфармаце, але цяпер плануецца папяровая версія ў выдавецтве “Янушкевіч”. “Нашай камандзе патрэбная падтрымка для падрыхтоўкі макета, і […]
Андрэй Скурко і Воля Кузьміч з дзіцячай кнігай пра машынкі
Стартаваў продаж новай дзіцячай кнігі Андрэя Скурко, выпуск якой у жніўні анансавала выдавецтва Gutenberg. “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі” — гэта дыхтоўная кніжка-кародонка з бойкімі вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч. Купіць кніжку можна проста цяпер на сайце выдавецтва. Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка —Даставай свае машынкі!Адчыняйце гаражы:Хто што мае […]
Новая кніга для дзяцей расказвае пра Велікоднага Дзеда
У менскім выдавецтве выйшла дзіцячая кніга “Велікодны Дзед” Марка-Увэ Клінга з ілюстрацыямі Астрыд Хен. Паэтычны пераклад з нямецкай на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс. У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачай гарбаты. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! […]
Дзве навінкі шведскай дзіцячай літаратуры
У выдавецтве Koska з’явіліся дзвве новыя кнігі. Гэта працяг кніг Роўз Лагеркранц з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан пра дзяўчынку Дзюнэ. Першая з іх, “Маё шчаслівае жыццё”, пабачыла свет у 2019 годзе, у серыі “Каляровы ровар”. Цяпер жа можна купіць і новыя пераклады Надзеі Кандрусевіч, кніг серыі ўжо тры! “Маё сэрца скача […]