Ініцыятыва “Кніжны воз” анансавала выхад ў аўдыяверсіях дзвюх навінак: “Чараўнік Краіны Оз” Фрэнка Баўма і працяг прыгодаў Віня-Пыха — “Хатка ў Пыхавым закутку” А.А. Мілна. Пра гэта расказала ў сацсетках афіцыйная прадстаўніца ініцыятывы ў ЗША Алеся Сёмуха-Грынберг, падзякаваўшы ўсёй амерыканскай грамадзе спонсараў і мецэнатаў, якія падтрымліваюць праект. Папяровая версія кнігі […]
Tag: дзіцячая літаратура
Выйшаў зборнік казак беларускіх пісьменніц
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга казак, напісаных беларускімі пісьменніцамі. Зборнік “Люстэрка, якое размаўляла” ўклала Аксана Спрынчан. На 167 старонках кнігі прадстаўлены творы адзінаццаці аўтарак: Лідзіі Арабей, Алены Васілевіч, Галіны Васілеўскай, Ніны Галіноўскай, Еўдакіі Лось, Клаўдзіі Каліны, Святланы Клімковіч, Алены Кобец-Філімонавай, Ніны Маеўскай, Нэлі Тулупавай і Цёткі (Алаізы Пашкевіч). За […]
“Кніжны воз” апублікаваў трэці зборнік казак Маляваныча
Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак “Карціна на асфальце” актора Аляксандра Ждановіча, якога многія ведаюць як Маляваныча (вядоўца “Калыханкі” на тэлебачанні з 1996 па 2015). Рэдактарка тэкстаў зборніка – Наста Кахан, музычнае аздабленне – Алег Удалееў, а вокладку намаляваў сямігадовы Паша. “Карціна на асфальце” Аляксандра Ждановіча складаецца з шасці новых […]
Новыя гісторыі ад Маляваныча ў аўдыяфармаце
Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала наступны зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Бронзавы хлопчык”. “Так гісторыя будзе і пра Хлопчыка з лебедзем. Ведалі, што ў свеце існуе каля 200 копій той самая скульптуры са скверу каля Купалаўскага?” — тлумачаць у сацсетках “Кніжнага воза”. Арыгінальны “хлопчык” быў створаны ў 1833 годзе нямецкім скульптарам Тэадорам Калідэ […]
Выйшла кніга пераможцы літконкурсу “Экслібрыс” Таццяны Багданавай
У выдавецтве SURMA выйшла новая кніга аўтарства пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай. Увосень 2025 году рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаваннага да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі. “Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. […]
Маляваныч агучыў зборнік казак ўласнага аўтарства
Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Надвор’е, якое пакрыўдзілася”. Гэтыя казкі не выдаваліся на паперы і выходзяць упершыню менавіта ў аўдыяфармаце. Рэдактаркай тэкстаў выступіла Наста Кахан, за музычнае афармленне адказваў Алег Удалееў, вокладку намаляваў сямігадовы хлопчык Паша, а чытае казкі сам аўтар — Аляксандр Ждановіч. За […]
Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя […]
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” працягвае прыём заявак да 10.08
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:– творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.); – нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі […]
Gutenberg анансуе яшчэ адну ірландскую навінку для дзяцей
Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі “Ліс&Сын Хвастары”. Пераклад з ангельскай на беларускую мову здзейсніла Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко. Гісторыя апавядае пра незвычайную сям’ю Лісаў. З даўніх часоў, ад бацькі да сына, перадаюць яны майстэрства рабіць хвасты. Трымаюцца класічных мерак і […]
З’явіўся альбом на пераклады нерыфмаванай паэзіі для дзяцей
Паэтка і перакладчыца Вольга Гапеева ды музыка і паэт Віктар Сямашка апублікавалі летні альбом для дзяцей і дарослых з назвай “Спеўнік багоўкі”. Музычнае вырашэнне атрымалі вершы з анталогіі нерыфмаванае паэзіі для дзяцей “На пухнатых лапках”, якую ўклала і праілюстравала Вольга Гапеева. У анталогіі знайшлі месца пераклады на беларускую мову твораў […]




