Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прэзентавала на сваім YouTube-канале “Палескіх рабінзонаў” Янкі Маўра. “А зараз мы прапануем вам заблукаць у самым лепшым месцы для блуканняў! Забыцца на даброты цывілізацыі, пакінуць дома тэлефон, ліхтарык, запалкі і чыстую ваду – і даць нырца […]
Tag: дзіцячая літаратура
Kніга вершаў для дзяцей, аздобленая выцінанкамі
Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў “Робіць Янка выцінанку”, якую аздобіла Наталля Сухая, і выдала выдавецтва “Паперус”. Анатацыя: “Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У […]
Тры кнігі: з казкамі і пра казкі
Звяртаем увагу чытачоў на тры кнігі, звязаныя з беларускімі аўтарскімі і народнымі казкамі, што выйшлі ў беларускіх выдавецтвах. Раман Цымбераў перавыдае “Каляды з хроснай: праўдзівыя гісторыі і крышачку чарадзейства” беларускай казачніцы Алены Маслы (адкрыты папярэдні заказ). У кнізе расказваецца пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе […]
Пра Слуцк і машыну часу — Аліна Нагорная для дзяцей
Актывістка Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”, напісала твор для дзяцей “У Слуцку на машыне часу”, падзялілася аўтарка навіной у фэйсбуку. Гісторыя апавядае пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У кожным падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы і інтэрактыўныя заданні. “Гэта мой спосаб абняць горад, […]
Перадзамова на тры дзіцячыя навінкі ад “Славянкі”
Выдавецтва Słowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на тры новыя дзіцячыя кнігі: казку ад Маляваныча, гісторыю ад Аляксандры Хамянок ды пераклад з партугальскай Аны Марыі Машаду. Замовіць можна як кожную кнігу асобна, так і камплектам. Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), які зусім нядаўна дэбютаваў як аўтар, напісаў новую казку — “Бяздомны дом”. А […]
Анлайн-сустрэча з аўтаркай і перакладчыцай кнігі пра пачуцці
24 кастрычніка адбудзецца анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Што робяць пачуцці?” польскай пісьменніцы Ціны Азевіч. Мадэратар сустрэчы Андрэй Хадановіч пагаворыць з аўтаркай, перакладчыцай Марыяй Пушкінай, а таксама выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Літаратурная аншайн-сустрэча адбудзецца ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай”. Асноўныя тэмы, якія абмяркуюць на прэзентацыі: Дата: 24 кастрычнікаЧас: 17:00 BY Далучыцца […]
Беларускую мастачку намінавалі на прэмію Астрыд Ліндгрэн
Беларускую мастачку і ілюстратарку Кацярыну Дубовік намінавалі на Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн (ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award) — самую прэстыжную ў свеце ўзнагароду, якой адзначаюць тых, хто працуе з дзіцячай літаратурай і кнігамі для падлеткаў. Усяго на атрыманне прэміі, якая была заснавана ў 2002 годзе шведскім урадам пасля смерці […]
Абвешчаны збор на дзіцячы кніжны фэст у Варшаве
Сяржук Доўгушаў, Фундацыя “Дом творцаў” і тэатральны калектыў “Пуговицы” плануюць 1 снежня правесці ў Варшаве вялікі беларускі фестываль дзяцінства і кнігі. Для таго, каб усе планы здзейсніць, арганізатары ладзяць краўдфандынгавы збор на пляцоўцы Gronka.org. У рамках фестывалю для дзяцей і бацькоў плануецца багатая праграма: Тэатральная пляцоўка. Роставыя лялькі, беларускія тэатральныя […]
З’явілася новае выдавецтва — выпускае дзіцячую кнігу Чарухіна
З ініцыятывы літаратараў Андрэя Дудко і Паўла Анціпава паўстала новае беларускае незалежнае выдавецтва “Лысы чэрап”. Цяпер да выпуску рыхтуецца ўжо другая кніга — “Звезда и вор” Канстанціна Чарухіна. “Усё будзе як мы любім: хутка, танна, без забабонаў. Акцэнт мы робім на літаратуры, і робім гэта для чытача. Плануем выпускаць кнігі, […]
Gutenberg выдаў 4 новыя кнігі ў перакладзе з польскай
Rzecz Książkowa Obojga Narodów (RKON) — выдавецкі праект Gutenberg Publisher і Цэнтру беларускай салідарнасці, які рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Польшчы, і выпускае пераклады польскай літаратуры на беларускай мове. У межах праекту выйшла чатыры новыя кнігі: Чэслаў Мілаш, Рышард Капусціньскі, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі […]