Музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў расказаў у фэйсбуку, што яны з камандай рыхтуюць да выдання новую дзіцячую беларускую кнігу — “Забаўлянкі”.
“Забаўлянкі” — гэта яскравая і інтэрактыўная кніга для дзетак і бацькоў.
“Амаль усё зроблена, засталося знайсці грошы на афармленне, дызайн і друк. Шукаем спонсараў і інвестараў”, — піша Сяржук Доўгушаў і заклікае ўсіх зацікаўленых пісаць яму ў прыватныя паведамленні.
Як раней раскаваў Bellit.info, у чэрвені пабачыў свет папярэдні праект для дзяцей і бацькоў ад Сяржука Доўгушава — укладзены ім зборнік “Беларускія калыханкі”, сродкі на які збіраліся на краўдфандынгавай платформе.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
