Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу — “Дача. Рассказы 2008—2021” Паўла Анціпава. Адметнасць схемы, паводле якой працуе выдавецтва, палягае ў тым, што будзе выдадзена столькі кніг, колькі будзе атрымана замоваў. Адпаведна памер накладу вызначаюць патэнцыйныя чытачы. “Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву […]
Tag: анонс
Па-ангельску выходзіць новы нон-фікшн ад Марціновіча
Кніга “Беларусь у аўтаэтнаграфічных наратывах: мастацтва міласэрнасці супраць забыцця” аўтарства Віктара Марціновіча выходзіць 19 жніўня ў Routledge, адным з найстарэйшых акадэмічных выдавецтваў у свеце. Перадзамова адкрытая ў многіх інтэрнэт-крамах, паведамляе De facto. Беларуская навука. У кнізе Віктар Марціновіч пераплятае асабістыя і калектыўныя гісторыі беларусаў — тых, хто перажыў дзве сусветныя […]
Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў — з чытаннямі ў Чэхіі
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і паэт Уладзімір Някляеў выступяць выступяць на сустрэчах у Чэхіі перад аматарамі літаратуры ў межах ініцыятывы “Месяц аўтарскіх чытанняў — EXIL”. Свае выступы Ганна Янкута анансавала ў фэйсбуку: “Неўзабаве буду ў Чэхіі і Славакіі на Месяцы аўтарскага чытання, сёлетняя тэма якога – “Выгнанне”. Прачытаю фрагменты […]
Па-беларуску выйдзе найлепшы нон-фікшн 2024 году пра Падляшша
Фонд “Камунікат” дамовіўся з Wydawnictwo Czarne аб праве на выданне па-беларуску кнігі Анэты Прымакі-Онішк “Камяні павінны былі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша” (Aneta Prymaka-Oniszk “Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia”). Над перакладам працуе Наталля Русецкая, беларуская версія мае выйсці ў першай палове 2026 году. Кніга ў 2024 годзе атрымала прэстыжную польскую прэмію Grand Press (выбар Чытачоў) як найлепшы літаратурны рэпартаж […]
Сёлетняя PRADMOVA пройдзе ў чатырох гарадах
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” сёлета пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах: Вільні, Празе, Познані і Варшаве. Арганізатары запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел асоб і ініцыятывы, што працуюць з беларускай літаратурай і культурай. Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — гэта незалежная культурная падзея, што яднае сучасную беларускую думку, слова, вобраз і рух. Фестываль стаў ужо […]
Апавяданні Сцешыка выходзяць у “Лысым чэрапе” — перадзаказ
Выдавецтва “Лысы чэрап” анансавала выхад новай кнігі апавяданняў “Грязнуля” Канстанціна Сцешыка і адкрыла на яе перадзаказ. Варта нагадаць, што колькасць папярэдніх заказаў вызначае будучы наклад кнігі. “Максімальна поўная падборка апавяданняў вядомага драматурга, аўтара раманаў “Сэрца гарбуна” і “Каждый охотник” Канстанціна Сцешыка. Ад ранніх эксперыментальных мініятур да паўнакроўнай позняй псіхадэліі, вянком […]
На фэсце “Летуцень” прэзентуюць навінкі ад выдавецтва Gutenberg
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад і прэзентацыю дзвюх навінак 26 ліпеня на фэсце “Летуцень”, які пройдзе ў Кракаве. Гэта будуць кнігі, якія летась перамаглі ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”: “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага і “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай. Зборнік эсэ “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага перамог у конкурсе рукапісаў […]
Перадзамова на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску”
Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. АНАТАЦЫЯ: Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. […]
Да выдання рыхтуецца новая кніга для дзяцей — шукаюць спонсараў
Музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў расказаў у фэйсбуку, што яны з камандай рыхтуюць да выдання новую дзіцячую беларускую кнігу — “Забаўлянкі”. “Забаўлянкі” — гэта яскравая і інтэрактыўная кніга для дзетак і бацькоў. “Амаль усё зроблена, засталося знайсці грошы на афармленне, дызайн і друк. Шукаем спонсараў і інвестараў”, — піша Сяржук Доўгушаў […]
“Камунікат” анансаваў выхад 4-х кніг
Фонд “Камунікат” анасаваў выхад чатырох выданняў, паводле сайта Kamunikat.org, кнігі былі аддадзеныя ў друк. Вершы для дзяцей, палітычны трылер, перавыданне пераможцы Прэміі Гедройця і фрашкі. 1. Новыя фрашкі ад Севярына Квяткоўскага сабраныя ў кнізе “Мы ідзём на марш”. У рэдакцыйнай працы новаадноўленай “Нашай Нівы” Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам […]





