Анціпаў выдае зборнік апавяданняў — перадзамова

Выдавецтва “Лысы чэрап” адкрывае перадзамову на новую кнігу — “Дача. Рассказы 2008—2021” Паўла Анціпава. Адметнасць схемы, паводле якой працуе выдавецтва, палягае ў тым, што будзе выдадзена столькі кніг, колькі будзе атрымана замоваў. Адпаведна памер накладу вызначаюць патэнцыйныя чытачы.

“Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву “Говна не пью”, але гэта гучала як спойлер. Перадзамова трывае як заўсёды тыдзень, потым кніга паедзе ў друкарню разам з “Квіртам” Славы Прэснякова, які таксама не позна замовіць, дарэчы як і астатнія нашы кніжкі”,пішуць у выдавецтве. 

Гэта ўжо пятая кніга Паўла Анціпава, рэдактара праекту “Літрадыё”, аднаго з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма”. Летась пабачыла свет ягоная постфікшн аповесць “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать”.

Замовіць кнігу апавяданняў Паўла Анціпава можна праз платформу Ko-fi.com на старонцы выдавецтва “Лысы чэрап”.