Апавяданні Сцешыка выходзяць у “Лысым чэрапе” — перадзаказ

Выдавецтва “Лысы чэрап” анансавала выхад новай кнігі апавяданняў “Грязнуля” Канстанціна Сцешыка і адкрыла на яе перадзаказ. Варта нагадаць, што колькасць папярэдніх заказаў вызначае будучы наклад кнігі.

“Максімальна поўная падборка апавяданняў вядомага драматурга, аўтара раманаў “Сэрца гарбуна” і “Каждый охотник” Канстанціна Сцешыка. Ад ранніх эксперыментальных мініятур да паўнакроўнай позняй псіхадэліі, вянком якой з’яўляецца апавяданне “Грязнуля”, якое дала назву зборніку і легла ў аснову аднайменнай п’есы. Тэксты публікуюцца ў храналогіі напісання, каб больш поўна выявиць развіццё аўтарскага шляху”, — тлумачаць канцэпцыю кнігі ў выдавецтве.

Папярэднія замовы прымаюцца да 20 ліпеня праз сайт Ko-fi.com.

Раман Канстанціна Сцешыка “Каждый охотник” быў першай кнігай, з якой пачалася дзейнасць выдавецтва “Лысы чэрап” ў верасні 2024 году. Сачыць за навінамі ініцыятывы можна праз тэлеграм-канал.