Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta анансавала свае выдавецкія планы на восень у межах серыі “Кнігі з усходняй Еўропы”. Сярод іншага чакаецца выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем” і эсэ Тані Арцімовіч. Над перакладам кнігі Альгерда Бахарэвіча працуе Магдалена С. Фогт. “Летась у красавіку Магдалена пачала вучыць беларускую мову — з уласнае […]
Tag: анонс
Дар’я Трайдэн напісала раман пра адбудову дома — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай, адзінаццатай па ліку, кнігі — “Грибные места” Дар’і Трайдэн, якая расказвае пра тое, як гэта заставацца, калі ўсе з’язджаюць. Раман можна замовіць праз сайт выдавецтва, менавіта папярэднія заказы вызначаюць будучы поўны наклад кнігі, які мае з’явіцца ў канцы чэрвеня. “Гэты тэкст вырас з дзённікавых […]
Gutenberg анансуе серыю сучаснай беларускай прозы
Выдавецтва Gutenberg Publisher абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі. Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра […]
Блог Усяслава Чарадзея выйшаў аўдыякнігай
Выдавецтва Audiobooks.by выпусціла аўдыяверсію рамана-анекдота Паўла Касцюкевіча “Блог Усяслава Чарадзея”. Упершыню кніга выйшла ў 2013 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, цяпер жа рыхтуецца перавыданне на паперы ў Gutenberg Publisher.“ “Ведаем, вы гэтага чакалі! Так, гэта той самы Слава Ч. — цяпер ягоны блог можна паслухаць цалкам і без цэнзуры на любой […]
Андрэй Горват напісаў новую кнігу “Дом”
Пісьменнік Андрэй Горват напісаў і выдаў новую кнігу пра нараўлянскі палац, аднаўленнем якога ён займаўся пэўны час. Кніга найбліжэйшым часам мае з’явіцца ў Вільні, Беластоку, Варшаве, Гданьску і Познані. “Кніга пісалася ў розныя гады, пачынаючы з 2021-га. Некалькі разоў я перарываў працу над ёй, думаючы, што яшчэ не гатовы расказаць […]
Аўтар і перакладчык прэзентуюць чэскі раман па-беларуску ў Варшаве
Выходзіць з друку кніга чэскага аўтара Мілаша Урбана “Сямікасцелле. Гатычны раман з Прагі”. Пра гэта расказаў у сацсетках перакладчык Сяргей Сматрычэнка, які перастварыў кнігу на беларускай мове, а таксама анансаваў прэзентацыю рамана ў Варшаве. “Доўгіх 7 гадоў у мяне не выходзіла кніжных перакладаў. Я ўжо прызабыў тое адчуванне, калі трымаеш […]
Філіпенка едзе з раманам “Слон” у Польшчу, Літву і не толькі
Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам “Слон”. Беларускі пераклад кнігі выходзіць у Gutenberg Publisher і старт продажаў гэтага выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 траўня. Расейскамоўнае выданне выходзіць у Рызе ў канцы траўня. Рыхтуецца пераклад на нямецкую мову. У Лондане прафесійны тэатр пачаў […]
Gutenberg анансуе прыгодніцкі раман для падлеткаў
Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра хуткі выхад з друку навінкі — кнігі “Вера — дачка флібусцьера” Валянціна Вяркеева. Прыгодніцкі раман з’явіцца 20 траўня, а пакуль можна перадзамовіць кнігу праз сайт выдавецтва. Вокладку для рамана намалявала Марыя Платонава. Анатацыя: “Што, як звычайную дзяўчынку зрабіць дачкой капітана піратаў, а пасля кінуць […]
Янушкевіч купіў правы на выданне двух важных твораў
Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса “Бляшаны барабан” і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха “Нуль”, які пабачыў свет 26 лютага 2025 году. Пра набыццё правоў на гэтыя выданні паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”. Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык […]
Перадзамова на “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”
Выдавецтва “Колоград” падрыхтавала да друку адметнае выданне — “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”, які ўяўляе сабой асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне. Унутры “дакумента” — топ-65 унікальных лакацый: замкі, сядзібы, храмы, прыродныя помнікі і іншыя выбітныя мясціны. За кожнае наведанае месца ўладальнікі “пашпарту” атрымліваюць спецыяльны […]