Выдавец Раман Цымбераў падзяліўся ў сацсетках навіной пра хуткі выхад новай кнігі Паўла Касцюкевіча “Тралейбус №29. Лайфхакі і прароцтвы”. Анонс суправаджае фота сігнальнага асобніка кнігі, аздобленай мастаком Багданам Даўгялам. Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, […]
Tag: анонс
У новай паэтычнай серыі выдадуць Жылку і Караткевіча
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў 2024 годзе запачаткавала серыю “Новая бібліятэка беларускай паэзіі”, у якой выдае найлепшыя паэтычныя здабыткі перадусім XX стагоддзя. Сярод іншага дзве навінкі здадзеныя ў друк і з’явяцца ў кнігарнях найбліжэйшым часам. 1. Уладзімір Жылка. Пад гэтым небам Гэта кніга выбранага аднаго з самых адметных паэтаў 20—30-х гадоў […]
Янушкевіч выпусціць па-беларуску нашумелы польскі нон-фікшн
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад увосень бэстсэллера польскай культуралагіні Зоф’і Залескай “Zaniechanie” ў перакладзе на беларускую мову. Арыгінал выйшаў сёлета ў кракаўскім выдавецтве Karakter, з якім у беларускага выдавецва склаліся добрыя партнёрскія стасункі. “Кожная кніга тут [у выдавецтве Karakter] — як на падбор. Можна браць любую з заплюшчанымі вачыма — і […]
На фэсце Tutaka Артур Камароўскі прэзентуе новую кнігу вершаў
У выдавецтве SkarynaPress найбліжэйшым часам выходзіць з друку новая кніга вершаў Артура Камароўскага з назвай “Анатомія”. Першая прэзентацыя для чытачоў мае адбыцца 11-га ліпеня на фестывалі Tutaka, які праходзіць на Падляшшы. “Седзячы ў пакоі з відам на мястэчка, можна было назіраць за птушкамі і людзьмі, за тым, як месца пераапранаецца з […]
Выходзіць “Дзённік” ананімнай аўтаркі пра жыццё ў Беларусі
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі “Дзённік 2021–2022”, у якой ананімная аўтарка робіць стэнаграму пачуццяў і намагаецца жыць жыццё пасля 2020-га, але не можа гэтага (з)рабіць. Боль, любоў, надзея, трывожнасць, з’ехаць, застацца, сябры, адзінота, мары, (не)бяспека, кава на гаўбцы, грукат у дзверы… “Пакуль на волі, пакуль не затрымалі” Чытаць цяжка, […]
“Быкаўскія дні” пройдуць 19—22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка
19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]
Перадзамова на калядную гісторыю з Палесся ад Дзеда Янкеля
Выдавец Раман Цымбераў анансуе выхад новай кнігі Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі” і адкрывае папярэднюю замову праз сайт kniger.by. Апісанне кнігі з сацсетак выдавецтва: “Гісторыя разгортваецца на Палессі, дзесьці паміж Туравам і Лельчыцамі, акурат перад Калядамі, вакол сям’і селяніна Каржа, чый […]
Папярэдняя падпіска на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага
Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага. Кніга напісана ў традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтарка карыстаецца не толькі архіўнымі звесткамі і газетнымі публікацыямі, дзённікавымі нататкамі і вуснымі ўспамінамі, […]
У Цімкавічах пройдзе свята, прысвечанае Кузьму Чорнаму
21 чэрвеня ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёну пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Час правядзення мерапрыемства: 16:00 – 20:00. У праграме – вялікая канцэртная праграма з удзелам ансамбля народнай песні “Баравічанка” і артыста […]
Выходзіць пятая кніга пра Ведзьмара — папярэдні заказ
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”. Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня. Пераклад з польскай мовы на беларускую зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская. Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найвядомейшых узораў […]





