Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка.
АНАТАЦЫЯ:
Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Нададзена ўвага гістарычным, мастацкім, моўным асаблівасцям могілак.
Аўтары звяртаюцца да пытання належнай аховы і вывучэння некропаля, зберажэння яго адметнасцяў — ад простых самаробных помнікаў да манументальных абеліскаў. Расповед суправаджаецца фотаілюстрацыйным матэрыялам. Спіс пахаваных з надмагільнымі інскрыпцыямі дапаможа многім сваякам у справе вывучэння генеалогіі. Выданне разлічана на спецыялістаў у тэме некрапалістыкі, а таксама будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.
Падрабязную інструкцыю, як зрабіць замову і атрымаць зніжку, глядзіце на сайце Kniger.by.