Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла папярэдні заказ на новы раман Уладзіміра Казлова “Паўднёвы Захад” (“Юго-Запад”), які ёсць працягам рамана “Варшава”, дзеянне якога заканчваецца летам 1994-га. “У той год пачаўся пераход ад свабоды да няволі. І праз 20 з лішнім гадоў я пішу аб гэтым пераходным перыядзе”, — тлумачыць аўтар у анатацыі […]
Tag: анонс
У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новага вялікага рамана аднаго з галоўных сучасных беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча. Кніга з назвай “Падземныя пераходы” мае з’явіцца ў продажы 28 жніўня, але ўжо цяпер адкрытая папярэдня замова на навінку. “Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва […]
Выйшла філасофская казка Марыі Навасельскай
Выдавецтва RozUM Media публікуе першую кнігу з серыі філасофскіх казак Марыі Навасельскай “Твой Анёл”. У серыі “На парозе” агулам мае выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет. А ўжо цяпер кніга з поўнакаляровымі […]
Выходзіць выбранае Галчыньскага ў перакладах Хадановіча
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад з друку кнігі выбраных вершаў Канстантага Ільдэфанса Галчыньскага “Вуліца Шарлатанаў” у перакладах Андрэя Хадановіча. Зборнік-білінгва (апроч перакладаў усе ахвочыя змогуць пачытаць арыгіналы вершаў) мае выйсці 20 ліпеня, а пакуль адкрытая перадзамова на навінку на сайце выдавецтва. Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч гэтак піша пра К. […]
“Чырвоны крыж” Філіпенкі ўвосень выйдзе па-польску
Польскі аддзел швейцарскага выдавецтва “Noir sur Blanc” з назвай Oficyna Literacka Noir sur Blanc на сваім сайце падзяліўся планамі на будучыню па выпуску навінак, сярод якіх — пераклад на польскую мову рамана “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. “Кранальная гісторыя пра віну, памяць і міжпакаленчую блізкасць, якая раскрывае праўду пра чалавечую прыроду”, […]
Аляксей Дзікавіцкі напісаў прыгодніцкі раман
Пісьменнік, журналіст і медыя-мэнэджар Аляксей Дзікавіцкі падзяліўся навіной у сацсетках аб тым, што скончыў працу на рукапісам новай кнігі. Гэтым разам гаворка ідзе пра раман напісаны на беларускай літаратурнай мове, што розніцца ад ранейшых кніг, якія выходзілі па-палеску. “…Не магу не падзяліцца – скончыў сёння пісаць кнігу! Прыгодніцкі, так бы […]
Па-польску выходзіць кніга вершаў Ганны Янкуты
3 ліпеня ў Любліне на фестывалі Wschodni express адбудзецца прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты “Канстытуцыя” па-польску. Кніга выходзіць у выдавецтве Warsztaty Kultury пад назвай “Konstytucja”, а пераклад на польскую мову з беларускай здзейсніў паэт і перакладчык Богдан Задура. “Мне ўсё яшчэ цяжка паверыць, што гэтая кніга сапраўды вось-вось з’явіцца — пакуль не патрымаю […]
Перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Рэя Брэдберы “Віно з дзьмухаўцоў” у перакладзе на беларускую мову. Да 20 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане, а старт продажаў — 23 ліпеня. “Віно з дзьмухаўцоў” Рэя Брэдберы вяртае нас у дзяцінства, калі лета падавалася бясконцым. У цэнтры сюжэту — дванаццацігадовы Даглас Сполдынг, […]
“Ператрус у музеі” Бахарэвіча выходзіць па-польску
2 ліпеня ў Любліне на фестывалі Wschodni express пройдзе прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову. Кнігу з назвай “Przeszukanie w muzeum” (“Пераструс у музеі”) у перакладзе Богдана Задуры выдае Wydawnictwo Warsztaty Kultury. “Ператрус у музэі” — цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 году. Яе галоўныя героі — карнікі […]
Новае выдавецтва Bukinist:ka асансавала першую кнігу
Новае беларускае выдавецтва Bukinist:ka Press анансавала выхад першай кнігі. Адкрыты перадзаказ на кнігу Кацярыны Оаро “У вас такі мілы акцэнт” у перакладзе на беларускую мову. Гэта твор пра тое, як пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое, але пры разам з тым заставацца сабою побач з Іншым. Ёсць выразы, якія […]





