Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Спіс папоўніўся зборам беларускай паэзіі ў перакладах на расейскую мову, а таксама творамі Місімы, Паланюка ды Сарокіна. Асаблівую ўвагу выклікае кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия […]
Tag: Альгерд Бахарэвіч
Першая частка “Сабак Эўропы” стала аўдыякнігай — слухаць
Ініцыятыва Audiobooks.by ператварыла першую частку рамана “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча “Мы лёгкія, як папера” ў аўдыякнігу і размясціла на пляцоўках, дзе кожны можа яе паслухаць. Твор агучыў рэдактар рамана Сяргей Шупа. У частцы “Мы лёгкія, як папера” дзеянне адбываецца ў 2016 годзе. Менскі няўдаліца, самаабвешчаны геній і мізантроп стварае бальбуту […]
Купалаўцы пакажуць спектаклі паводле Бахарэвіча, Знака і не толькі
Тэатральная група “Вольныя Купалаўцы”, якая працуе ў эміграцыі і працягвае традыцыі менскага тэатра імя Янкі Купалы, падзялілася рэпертуарам на верасень і кастрычнік у Варшаве. З чатырох спектакляў 3 — паводле твораў беларускіх аўтараў і аўтарак. 2, 3 верасня — спектакль “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”, паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, […]
Кнігі і вандроўкі — на фэсце ў Швецыі Алексіевіч, Цімафеева і Бахарэвіч
З 17 па 20 ліпеня ў шведскай камуне Ар’еплуг (Arjeplogs) пройдзе фестываль Bok & Vandring (Кнігі і вандроўкі), які арганізуе культурная мэнэджарка, шведская фатографка і аўтарка Марыя Сёдэрберг, піша Reform. Падчас фестывалю адбудзецца некалькі выступаў беларускіх літаратараў. 18 і 19 ліпеня — Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча. “Новыя пераклады маіх вершаў зрабіў Мікаль Нюдаль. Альгерд […]
“Папяровы голем” Бахарэвіча ўвосень выйдзе па-нямецку
Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta анансавала свае выдавецкія планы на восень у межах серыі “Кнігі з усходняй Еўропы”. Сярод іншага чакаецца выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем” і эсэ Тані Арцімовіч. Над перакладам кнігі Альгерда Бахарэвіча працуе Магдалена С. Фогт. “Летась у красавіку Магдалена пачала вучыць беларускую мову — з уласнае […]
Навэла Бахарэвіча выйшла з друку па-шведску
У шведскім выдавецтве Ersatz выйшла з друку кніга Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”, назва якой у перакладзе гучыць як “Segertorget”. Навінку анансавалі яшчэ ў студзені 2025 году. Пераклад твору здзейсніў колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі — Стэфан Эрыксан. Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, і […]
Прамова Бахарэвіча падчас уручэння прэміі ў Ляйпцыгу
У Ляйпцыгу на сцэне канцэртнай залы Гевандхаўс беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч быў уганараваны адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэмій Еўропы — Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае паразуменне. Узнагароду за раман “Сабакі Эўропы” Альгерду Бахарэвічу ўручыла міністарка культуры і турызму Саксоніі Барбара Клепш. Аўтаркай laudatio — урачыстай прамовы на гонар аўтара — выступіла швейцарская літаратурная рэдактарка […]
Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы
Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]
У Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі Купалаўцамі
З 26 па 30 сакавіка ў Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі Купалаўцамі, падчас якога можна будзе пабачыць сузор’е знакавых спектакляў, піша “Будзьма”. “Падзея, якую мы ўпершыню зладзім у сакавіку, маецца стаць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону”, — напісана ў сацсетках Вольных Купалаўцаў. “Гэты тыдзень, стаўся магчымым, часткова дзякуючы народнай падтрымцы — сродкам, якія мы атрымалі праз магчымасць беларусаў у Польшчы накіраваць свае 1,5% падаткаў пэўнай […]
Бахарэвіч выступіць на 6 пляцоўках кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу
Альгерд Бахарэвіч анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка. На адным з найбуйнешых літаратурных форумаў Еўропы беларускі пісьменнік будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Эўропы”, піша “Рэформ”. Так, цырымонія адкрыцця выставы і ўручэння прэміі пройдзе 26 сакавіка ў гарадской […]





