Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”.
Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — той прымроены горад, якога няма (а можа, і не было нідзе і ніколі). Пра паўсюднае адчуванне непазбежнай вайны, што расцякалася ў супольнай свядомасці, нібыта лужына бітума паміж тваім і суседскім дамамі. І пра тую драматычную штодзённасць, якая суправаджала асобу аўтара “ад нараджэння да нараджэння” — ад з’яўлення чалавека да паўставання паэта.




Кніга выходзіць пры падтрымцы выдавецтва і кнігарні Бабель у Тэль-Авіве.
Замовіць кнігу можна проста цяпер праз сайт выдавецтва: mnnm.store.
Гэта папярэдні заказ — друкаваны наклад чакаецца ў пачатку сакавіка 2026 году.






