Фестываль “Вершы на асфальце” пройдзе ў Варшаве 13—15 лютага (праграма)

1315 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.

Праграма

Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова (13-15 лютага 2026 году)

(Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal. 11)

13 лютага

19.00—20.00. Пралог фестывалю. “Міхась Стральцоў якім мы яго памятаем”. Удзельнічаюць Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў. Мадэратар — Ціхан Чарнякевіч

20.00—21.00. Урачыстае адкрыццё. Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова

14 лютага

12.00—13.00. Новыя выданні Міжанроднага саюза беларускіх пісьменнікаў: альманах “Апостраф”, анталогія турэмнай паэзіі “Вершы на волю”, анталогія сучаснай літоўскай паэзіі “Горад на гары”.

13.00—13.40. Пасля “Зэкамерону”: новыя вершы і песні. Творчая сустрэча з Максімам Знакам.

13.40—14.30. Прэзентацыя непадцэнзурнага выдання раману “Каласоў пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаюць выдавец Яраслаў Іванюк і пісьменнік Уладзімір Арлоў.

14.30—15.10. Прэзентацыя паэтычнага зборніка “Гэта не пра нас”.

15.10—15.50. Прэзентацыя новай кнігі вершаў Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам”.

15.50—16.50. “Дзядзька Васіль”: успаміны калег. Да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі (1936-2019).

16.50—17.30. Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”.

17.30—18.30. Сустрэча з паэткай Анай Клейва (Осла, Нарвегія). З удзелам перакладчыцы Марыны Хоббель.  

18.30—19.30. Творчы вечар і паэтычныя чытанні Крыстыны Дамброўскай (Варшава, Польшча). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

19.30—21.30. Ноч паэзіі: паэтычныя чытанні беларускіх паэтаў і гасцей фестывалю. Мадэруюць Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч. Музычная імправізацыя Уладзя Лянкевіча і Рамана Жарабцова.

15 лютага

11.00—11.40. “Смаленне вепрука”: сустрэча са стваральнікамі папулярнага відэапраекту Алесем Кіркевічам і Настассяй Суханосік (Беласток, Польшча).

11.40—12.20. “Паэтычныя роздумы”: творчая сустрэча з Андрэем Сцепанюком (Беласток, Польшча).

12.20—13.00. Творчая сустрэча з Ганнай Кандрацюк, прэзентацыя кнігі “Толькі з любові” (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 2025). Мадэруе Ціхан Чарнякевіч.

13.00—13.40. Прэзентацыя паэтычнага зборніка Паўла Капанскага “Акрамя”

13.40—14.30. Паэтычныя чытанні Уладзіміра Някляева, прэзентацыя зборніка “Кніга лёсаў” (KEW, 2025).

14.30—15.10. Ігар Кулікоў. Прэзентацыя кнігі вершаў “Нетутэйшая далечыня”.

15.10—16.00. Эпас, філасофія, класічная паэзія: новыя выданні ў новых перакладах. Прэзентацыя з удзелам перакладчыкаў.

16.00—17.00. Новыя выданні hochroth Minsk і прэзентацыя кніг вершаў Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў” і Фрыда Самотнага “Свята жыцця”. Мадэратар — Дзмітрый Строцаў.

17.00—17.40. Творчая сустрэча з Олэнай Стэпанэнка (Буча, Украіна).

17.40—18.20. Творчая сустрэча з Настай Кудасавай

18.20—19.00. Cустрэча з паэткай Аннай Юліян Мендлік (Берлін, Германія) і прэзентацыя яе кнігі “Плэйбокс Пандоры” (выдавецтва “Skaryna Press”, 2026). Мадэруе Ганна Янкута.

19.00—19.40. “Запаленыя свечкі” Бэлы Шагал: мемуары ці паэма? Лекцыя-дыскусія вакол беларускага перакладу.  

19.40—20.20. Прэзентацыя-анонс анталогіі сучаснай беларускай літаратуры ў перакладзе на нарвежскую мову “Час унутры нас”. Мадэруе Марына Хоббель

20.20—22.00. Паэтычны батл выпускнікоў і навучэнцаў Школы маладога пісьменніка. Мадэруе Андрэй Хадановіч.

У праграме магчымыя ўдакладненні.