Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz.
Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.
Анатацыя на сайце выдавецтва сярод іншага апісвае твор Альгерда Бахарэвіча, як псіхалагічны трылер, і алегорыю краіны, дзе пастаянна абмяжоўваюць свабоду людзей. “Сваёй паэтычнай мовай Бахарэвіч падкрэслівае, як ціск таталітарнай улады ўплывае як на людзей, так і на грамадства. Гэты раман — пэўны сімвалам супраціву дыктатуры ў Беларусі”.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
