2 ліпеня ў Любліне на фестывалі Wschodni express пройдзе прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову. Кнігу з назвай “Przeszukanie w muzeum” (“Пераструс у музеі”) у перакладзе Богдана Задуры выдае Wydawnictwo Warsztaty Kultury. “Ператрус у музэі” — цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 году. Яе галоўныя героі — карнікі […]
Tag: Альгерд Бахарэвіч
Аўдыякнігай выйшла ўжо 4 частка “Сабак Эўропы”
Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by цяпер у гукавым фармаце даступная ўжо чацвертая, самая менская частка “Сабакаў Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. “Трыццаць градусаў у цені” агучыў перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа. “2 гадзіны 47 хвілін менскага лета 2016 году. Менавіта тым летам я працаваў над чацьвёртай часткай рамана, яшчэ ня ведаючы, што насамрэч пішу”, […]
Дубавец уступае ў дыялог з Бахарэвічам на палях “Папяровага голема” — падкаст
У чарговым выпуску адмысловага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы самую шчырую кнігу Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем”. Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой. Выпуск можна слухаць на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Кніга пачынаецца з афарызмаў. І я згадваю, […]
Беларускія літаратары правядуць дыктоўкі ў Дзень роднай мовы
21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаюць беларусы па ўсім свеце. Прапануем звярнуць увагу на мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў і літаратарак. Максім Знак прачытае дыктроўку ў Еўрапейскім цэнтр Салідарнасці ў Гданьску Лявон Вольскі 21 лютага правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы ў эфіры “Белсат”. Дыктоўка пройдзе пасля выпуску […]
Дубавец разам з Сяргеем Кавалёвым разбірае змены ў белліце з 1985 па 2020 — падкаст
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне “Тутэйшых” і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама […]
“Дзеці Аліндаркі” Бахарэвіча выйшлі па-ўкраінску
Раман Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” (2014) выйшаў ва ўкраінскім выдавецтве “Стилос”. Пераклад здзейснілі Лэсік Панасюк і Дарына Гладун. Гэта першая кніга Альгерда Бахарэвіча на ўкраінскай мове. “А ўкраінская мова — чацвертая (ці нават пятая), на якой існуе гэты раман”, — дзеліцца навіной у сацсетках сам аўтар і дзякуе ды віншуе ўсіх, […]
Беларуская кніга на Франкфурцкім кірмашы
15—19 кастрычніка ў Франкфурце адбыўся міжнародны кніжны кірмаш. Беларусь і незалежнае беларускае кнігавыданне на значнай міжнароднай падзеі прадстаўляў стэнд Інстытута беларускай кнігі. На стэндзе прэзентаваліся новыя выданні незалежных беларускіх выдавецтваў, у тым ліку — каталог выдавецкіх навінак з творамі вядучых беларускіх аўтараў. Непасрэдны ўдзел у кірмашы ўзялі прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў […]
Беларуская літаратура ў праграме фэста ў Мюнхене
З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, піша “Будзьма”. У праграме сярод дыскусій, музычных выступаў, кінапаказаў і выставаў знайшлося месца для літаратуры. Гасцямі будуць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, а таксама актор Павал Гарадніцкі, які працуе з тэкстамі сучаснай беларускай літаратуры. Minsk x […]
Сяргей Дубавец разбірае алегорыі Альгерда Бахарэвіча
Сяргей Дубавец у спецыяльным падкасце “Літаратурныя зацемкі” разглядае кнігу Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” (Vesna Books, 2023). Аўтар падкасту прачытаў твор пра праўду і хлусню як раман пра наш час, адлюстраваны ў алегорыях. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Кніжка, якая выйшла з друку ў 2023 […]
9 жніўня ў Гданьску — кніжны кірмаш, Бахарэвіч, Цімафеева і не толькі
У Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ЕЦС) 9 жніўня пройдзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Годнасці. Сярод іншага горад наведаюць беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі. У зімовым садзе ЕЦС (pl. Solidarności, 1) з 13:00 да 20:00 разгорнецца кірмаш, дзе можна будзе набыць унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі выдавецтваў “Камунікат”, Gutenberg Publisher, […]





