Іншыя навіны

Перадзамова на дзіцячую кнігу Яны Вольскай з ілюстрацыямі Лявона

Да 29 верасня можна перадзамовіць кнігу для дзяцей “Ашуканкі”. Вясёлыя ашуканскія гісторыі для дзяцей усіх узростаў напісала Яна Вольская, а праілюстраваў іх Лявон Вольскі. Дызайнерам кнігі выступіў Анатоль Лазар. Дэбютную кнігу Яны Вольскай са зніжкай можна заказаць тут. “Чытайце “ашуканкі” таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам […]

“Цынкавыя хлопчыкі” Алексіевіч з’явіліся ў аўдыяфармаце

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat працягвае рабіць аўдыяверсіі кніг Святланы Алексіевіч, якія ўвайшлі ў беларускамоўны збор твораў пісьменніцы — “Галасы Утопіі”. Агучаная трэцяя кніга серыі. Актуальны пераклад «Цынкавых хлопчыкаў» на беларускую мову зрабіў Андрэй Хадановіч, а за галасы, якія гучаць у аўдыякнізе, адказвалі акторы і акторкі — Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Алег Гарбуз. «Пісьменніца паводле свайго творчага […]

Да 130-годдзя Андрэя Мрыя

13 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння легендарнага Андрэя Мрыя (Шашалевіча), аўтара “Запісак Самсона Самасуя”, апавяданняў і навел, краязнаўчых нарысаў, збіральніка прыказак, прымавак і лексікі Краснапольшчыны. Вязня ГУЛАГу і ахвяры сталінскага тэрору. Сённяшняя наша фотагалерэя — у памяць пра яго. Андрэй Шашалевіч. 1914 год. Андрэй Шашалевіч, паводле Вікіпедыі, нарадзіўся […]

Выходзіць “Выбранае” ўніяцкага святара Льва Гарошкі

Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка ўклалі том “Выбранае”, у які ўвайшлі ўспаміны, працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі ды рэфлексіі пра беларускую эміграцыю айца Льва Гарошкі, а таксама тэксты пра аўтара.  Кніга выходзіць у межах серыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва пры спрыянні […]

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса Антонаўна (дзяв. Міклашэвіч, 9.8.1910, маёнтак Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.4.1983, Зэльва, Гродзенская вобл.). Паэтка, празаік.  Нарадзілася ў шматдзетнай праваслаўнай сям’і землеўласнікаў. Вучылася ў польскай школе, у 1928 г. закончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У 1935 г. пабралася шлюбам са студэнтам-медыкам Янкам Геніюшам, які вучыўся ў Карлавым […]

Гейнэ Аркадзь

Гейнэ Аркадзь Андрэевіч (10.1.1919, Бешанковічы, цяпер Віцебская вобл. — 16.12.1942, Валгаградская вобл., Расія). Паэт.  Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны ў званні малодшага лейтэнанта камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 […]

Гвоздзева Наста

Гвоздзева Наста (нар. 1982). Перакладчыца. Закончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перакладае з партугальскай, польскай, ангельскай. У перакладзе Насты Гвоздзевай выходзілі творы Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Сяргея Пясецкага, Фэрнанду Пэсоа, Алешандры Радрыгеша, Алвару ды Кампуша і інш.

Гвозд Лявон

Гвозд Лявон (1868(?), Краслаў, цяпер Латвія — ?). Пісьменнік-нашанівец, празаік.  Працаваў на чыгунцы, быў раз’яздным чыноўнікам. Асеў ва Уладзівастоку (Расія). Быў падпісчыкам і аўтарам газеты “Наша Ніва”, на старонках якой публікаваліся ягоныя творы “Цмок”, “Зязюлька”. У 1913 г. у Санкт-Пецярбургу асобнай брашураю было выдадзенае апавяданне “Праклёнышы”. Пазней дасылаў свае творы […]

Гваздоў Мікола

Гваздоў Мікола Васільевіч (1.6.1916, Полацк, цяпер Віцебская вобл. — 1938?, УхтпечЛАГ?, Комі). Паэт.  Нарадзіўся ў сям‘і службоўцаў. Дзяцінства правёў у дзіцячым доме. У 1933 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. У 1935 г. перавёўся на завочнае аддзяленьне і паехаў працаваць настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў Чэрыкаў, […]

Гаўрылкін Леанід

Гаўрылкін Леанід Іванавіч (22.5.1935, п. Стэп, Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 5.2.1989, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1964 г.  Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1952 г. паступіў на адзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на аддзяленне журналістыкі. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі […]