Перадзамова на дзіцячую кнігу Яны Вольскай з ілюстрацыямі Лявона

Да 29 верасня можна перадзамовіць кнігу для дзяцей “Ашуканкі”. Вясёлыя ашуканскія гісторыі для дзяцей усіх узростаў напісала Яна Вольская, а праілюстраваў іх Лявон Вольскі. Дызайнерам кнігі выступіў Анатоль Лазар.

Дэбютную кнігу Яны Вольскай са зніжкай можна заказаць тут.

фота slowianka.edu.pl

“Чытайце “ашуканкі” таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо не верце, пакуль не праверыце”, раяць аўтары кнігі.

Кніга ў цвёрдай вокладцы мае выйсці да канца верасня.