У выдавецтве hochroth Minsk навінка — кніга паэта Фелікса Баторына “Дзве мовы аднае душы”. Унікальнасць выдання ў тым, што гэта кніга-білінгва, дзе тэксты надрукаваныя па-беларуску і на ідышы. “…Кнігу Фелікса Баторына мы рыхтавалі больш за паўгода. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы”, — расказвае ў фэйсбуку […]
Рознае
Літаратурная рэзідэнцыя ў Славеніі, Фінляндыі і Харватыі
Праект “Lit-Quest Europe”, створаны супольнымі намаганнямі выдавецтваў “Goga” (Славенія), “Sandorf” (Харватыя) і Хельсінкскага літаратурнага агенцтва (Фінляндыя), сярод іншага мае праграму для падтрымкі прафесіяналаў у галіне літаратуры. У 2024 годзе праграма запрашае на літаратурныя рэзідэнцыі. Асноўная ўвага надаецца дасведчаным літаратарам і літаратаркам, якія валодаюць англійскай мовай і здольныя чытаць лекцыі. Арганізатары […]
Новая паэтычная кніга Аксаны Данільчык
У выдавецтве Skaryna press выйшла новая кніга вершаў паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”. Паэтычны зборнік можна набыць праз сайт выдавецтва ў папяровым і электронным варыянтах. Кніга вершаў Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці” — гэта погляд у глыбіню сябе, існаванне на адлегласці ад прадвызначаных маршрутаў, рэфлексія над тым, […]
Кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі
Запрошаныя эксперты вызначылі кароткі спіс у межах мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі. У яго ўвайшло 10 найлепшых, з пункту гледжання афармлення, кніг для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі ў 2022 годзе. Нагадаем, што агулам у поўным спісе ў намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” было 23 пазіцыі. Разам з тым працягваюць працу эксперты […]
Папаўненне ў серыі кніг для іншай Беларусі
Пісьменнік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад навінкі ў межах серыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Гэта будзе “Слоўнік вайны” ўкраінскага паэта і перакладчыка Астапа Слівінскага, дзе аўтар перадае слова, дае голас іншым, запісвае сведчанні вайны і ператвараецца ва ўкладальніка адмысловага слоўніка. Як апавядаў раней Зміце Вішнёў праект “33 кнігі […]
Прэмія Цёткі абвясціла поўны спіс у мастацкай намінацыі
Поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў галіне мастацкага афармлення склаў 23 пазіцыі. Агулам эксперты разгледзелі 42 працы, што прэтэндавалі на ўдзел у конкурсе. Такім чынам за званне “найлепшых” за 2022 год змагаюцца наступныя кнігі і ілюстратары: Неўзабаве будзе абвешчаны кароткі спіс намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”, вызначаны экспертамі.
У Вільні будуць гаварыць пра забароненыя тэмы белліту
16 студзеня ў віленскім Цэнтры беларускай культуры пройдзе сустрэча з паэткай Крысцінай Бандурынай і пісьменнікам Уладзіславам Гарбацкім з назвай “Табуяваныя тэмы беларускай літаратуры”. Слухачы даведаюцца, якія тэмы дасюль застаюцца “забароненымі”, непрагаворанымі, нязручнымі для беларускай літаратуры, пра што пісьменьнікі і пісьменніцы часта маўчаць ці пішуць крадком, якія кнігі насцярожваюць, палохаюць выдаўцоў. […]
З’явіўся комікс пра прыезд Ластоўскага ў БССР
У межах праекта KRAINA Media Sandbox “Будзьма” стварыла комікс пра адну са старонак жыцця грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Вацлава Ластоўскага. Комікс апавядае пра паездку Ластоўскага на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу ўвосень 1926 года. У лістападзе 1926 года ў Мінску адбылася знакавая падзея — Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу, якая сабрала мовазнаўцаў не толькі з БССР (такіх як Я. […]
“Літархіў” у кішэні: з’явіўся новы канал пра літаратуру
Днямі запрацаваў новы тэлеграм-канал “Літархіў”, прысвечаны гісторыі літаратуры. Тут можна знайсці вокладкі старых выданняў, здымкі, рукапісы, архіўныя матэрыялы і іншыя калялітаратурныя цікавосткі. Аўтары каналу заклікаюць падпісвацца і разам адкрываць забытыя да малавядомыя старонкі беларускай літаратуры. Раз на некалькі дзён у канале “Літархіў” з’яўляецца ілюстраваны допіс у адной з рубрык: стары […]
10 студзеня ў Берліне — прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk
10 студзеня ў прасторы Community Space (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk з удзелам аўтараў Крысціны Бандурынай і Андрэя Хадановіча. Таксама выступяць Света Бень, Зміцер Вішнёў і Дзмітрый Строцаў. Мадэраваць вечарыну будзе Яраслава Ананка. “Акрамя таго, усе выступоўцы і гледачы змогуць паўдзельнічаць у друкарскім перформансе. Мы разам […]