Гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб расказаць пра сваю кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова, піша Літрадыё.
Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя для кнігі, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — пра гэта і не толькі разважае Дзяніс Марціновіч у размове.
Падкаст даступны на ўсіх галоўных лічбавых пляцоўках: Spotify, YouTube, Apple Podcasts, Google Podcasts і інш.