Рознае

“Зэкамерон” Максіма Знака дапоўнілі вершамі і гутаркамі

У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара. Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх […]

“Сымон-музыка” і цэнзура ў новым відэа ад Хадановіча

Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым выпуску на сваім YouTube-канале ізноў звяртаецца да творчасці беларускага класіка Якуба Коласа. Гэтым разам пад пільнае вока Хадановіча трапляе паэма “Сымон-музыка”. У анонсе Андрэй Хадановіч абазначае асноўныя моманты, пра якія будзе ісці гаворка ў відэа-лекцыі: Сярод іншага падчас маналогу Андрэй Хадановіч дзеліцца такімі […]

Шупа агучыў “Плошчу Перамогі” Альгерда Бахарэвіча

Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by ў аўдыяфармаце выйшаў раман-прыпавесць Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”. Кніга загучала голасам перакладчыка і рэдактара Сяргея Шупы, які раней надрукаваў папяровую версію рамана ў выдавецтве Vesna Books. Раман “Плошча Перамогі” – гэта авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Альгерд Бахарэвіч піша пра кнігу так: “Не […]

Кнігу вершаў Ганны Янкуты выдалі па-дацку

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута падзялілася навіной у сацсетках пра выхад у дацкім выдавецтве Forlaget Silkefyret ейнай кнігі вершаў “Канстытуцыя” ў перакладзе на дацкую мову. Перакладчыцай зборніка стала Трынэ Сёндэргар (Trine Søndergaard). “Я страшэнна хвалююся, бо гэта першая мая кніга, якая выйшла ў перакладзе, і з нецярпеннем чакаю магчымасці патрымаць […]

Алеся Сёмуха расказала пра бацьку і мовы ў сваім жыцці

Дачка знакамітага перакладчыка Васіля Сёмухі і хросная дачка Уладзіміра Караткевіча Алеся Сёмуха расла ў атачэнні гукаў розных моў, канчаткова перайшла на беларускую мову, дзякуючы талакоўцам, даўно жыве ў ЗША і захоўвае сваю беларускасць. Мова Гомель распытала Алесю Сёмуху пра ейнае дзяцінства, уплыў бацькі і прысутнасць беларускай мовы ў штодзённым жыцці. […]

Паэма “Тарас на Парнасе” — у новай агучцы

Каманда праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, апублікавала новую аўдыяверсію паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. Сатырычна-гумарыстычная паэма Канстанціна Вераніцына была напісаная прыкладна ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газеце “Минскій листокъ” 16 траўня 1889 года. Паэма-пародыя апавядае пра тое, як адзін […]

23—26 мая на Варшаўскім кніжным кірмашы будзе працаваць беларускі стэнд

23—26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах кірмаша будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь” (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN), паведамляе арганізатар стэнда Інстытут беларускай кнігі. На стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў SkarynaPress, Chabor, hochroth Minsk, Miane Niama, […]

Выдавецтва “Мяне Няма” анансуе тры навінкі — замовіць

Беларускае indie-выдавецтва “Мяне Няма” неўзабаве плануе выпусціць з друку тры новыя кнігі. Паэзія Сяргея Прылуцкага, папяровая версія прозы ад Тоні Лашдэн і перавыданне твора Уладзіміра Казлова. Кнігі ўжо друкуюцца. Новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” (замовіць) Сяргей Прылуцкі – панк-літаратар, віртуозны стыліст і хуліганісты выхаванец «обшчэства балотнага гламура». Пранізлівы лірык […]

“Соня, стой!” — перадзамова навінкі пра дзяўчыну-падлетка

Gutenberg Publisher анансуе выхад кнігі “Соня, стой!” беларускай аўтаркі Сашы Гук. Навінку пра дзяўчыну-падлетка, жыццё якой гэта вір з таленту, хваробы, кахання і навакольных падзей, ужо можна замовіць на сайце выдавецтва. Прэзентацыя кнігі мае адбыцца 25 траўня на кніжным кірмашы ў Варшаве. Анатацыя: Соні пятнаццаць. Яна заканчвае дзявяты клас. Навокал […]

Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў

Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдае кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS). Мемуары выходзяць з друку ў праскім выдавецтве Vesna. Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн. Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла […]