Рознае

Прэмія Шэрмана вяртаецца

Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. 

Змітру Вішнёву — 50!

Сёння святкуе дзень народзінаў паэт, празаік, выдавец, бумбамлітавец, мастак, перформер Зміцер Вішнёў. Шчыра віншуем з юбілеем і зычым усяго добрага і творчага!

Першыя ўгодкі выдавецтва “Скарына”

Год назад, 6 жніўня, з’явілася ў Лондане выдавецтва «Скарына», якое паставіла сабе за мэту працягваць доўгую традыцыю беларускага эмігранцкага кнігадруку, адлюстроўваць і ўмацоўваць творчы патэнцыял беларускага замежжа і будаваць плённае супрацоўніцтва з суродзічамі ў Беларусі. 2022-гі быў годам пагромаў незалежнага кнігадруку на бацькаўшчыне. Пачуццё адказнасці за нашу агульную справу і перакананне ў […]

knihauka.by: з’явілася новая інтэрнэт-кнігарня

Пакуль новая пляцоўка па продажы беларускіх кніг працуе ў тэставым рэжыме. «Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы, — паведамляе выдавецтва «Янушкевіч». — З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца […]