Стаў вядомы новы лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Прэміяй за 2023 год пасмяротна ўзнагароджаны празаік Юры Станкевіч за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру.
Раней ніколі прэмія “Гліняны Вялес” не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам зрабілі выключэнне, піша радыё “Рацыя”.
“Раней ніколі прэмія «Гліняны Вялес» не прысуджалася пасмяротна. Гэтым разам мы вырашылі зрабіць выключэнне і ўшанаваць блізкага нам па творчых, маральных і жыццёвых перакананнях празаіка Юрыя Станкевіча. Пісьменніка не стала ў 2021 годзе. Двойчы яго кнігі намінаваліся на Вялеса. Яго творы заўсёды былі з намі побач. Гэтым разам мы хочам выправіць ранейшую прыкрую памылку і ўшанаваць прэміяй ТВЛ Юрыя Станкевіча”, — кажа старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” Алесь Аркуш.