Паэтка і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта Анхела Эспіноса Руіс стала госцяй чарговага выпуску падкаста “Каля літаратуры”, які выходзіць на пляцоўцы litradio.link. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра гішпанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў, а таксама анансуе новы зборнік вершаў.
Кніга з назвай “Астралябія Божых таямніц” мае выйсці сёлета. Над дызайнам ужо працуе Кацярына Пікірэня, а прадмову да зборніка напісаў Зміцер Бартосік.
Інтэрв’ю цалкам можна слухаць на большасці стрымінгавых сэрвісаў, у тым ліку на Spotify, YouTube і Apple Podcasts.