Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора. Анатацыя: «Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА […]
Рознае
Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах
Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]
Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай
Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы. Падчас сустрэчы паэтка раскажа:– пра новы зборнік– пра эмігранцкі боль і аптымізм– чаму […]
Выйшаў новы том манаграфіі пра беларускія гаворкі ў Літве
У Вільні пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка “Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Шальчынінкайскі раён”, піша Рэформ. Кніга выдадзеная на польскай мове, змяшчае рэзюмэ на ангельскай і літоўскай. У першым томе разглядаліся беларускія дыялекты, якія выкарыстоўваюцца ў паўднёвай частцы краіны (Варэнскі раён). Гэты том знаёміць чытача з […]
Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску
Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленьне пра ролю жанчыны ў свеце. І толькі цяпер яе ключавыя тэксты пачынаюць выходзіць па-беларуску — разам з кнігай, што спрабуе асэнсаваць яе ўплыў у беларускім кантэксце, піша Уладзіслаў Гарбацкі на “Новым часе”. 9 красавіка — […]
Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі
“Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі і выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі? Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай […]
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг: Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У […]
Па-беларуску выйдзе адна з найвядомейшых кніг пра будызм
Выдавецтва Gutenberg Publisher падзялілася навіной пра набыццё правоў на беларускі пераклад кнігі “The Heart of the Buddha’s Teaching: Transforming Suffering into Peace, Joy, and Liberation” Тхыць Нят Ханя і анасавала выхад навінкі ў канцы 2026 году. Над перакладам кнігі працуюць Ларыса Івашкевіч, Антон Тарас і Макс Шчур. “The Heart of […]
Дубавец уступае ў дыялог з Бахарэвічам на палях “Папяровага голема” — падкаст
У чарговым выпуску адмысловага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы самую шчырую кнігу Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем”. Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой. Выпуск можна слухаць на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Кніга пачынаецца з афарызмаў. І я згадваю, […]
22.04 — сустрэча з аўтарам Максімам Знакам у Варшаве
22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў “Зэкамерон”, створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні […]





