Рознае

Перавыдалі пераклад “Уладара” Мак’явэлі

Выдавецтва “Папуры”, якое апошнім часам пачало перавыдаваць беларускія пераклады важных твораў сусветнай літаратуры, надрукавала палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. “Уладар” — гэта найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. Пераклад з і італьянскай мовы здзейсніў Зміцер Колас. Першае выданне […]

Поўны спіс Прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду за 2023 год прэтэндуюць 28 кніг, а за 2024 — 29 кніг. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць […]

Журы абвясціла поўны спіс Прэміі Анемпадыстава

Журы прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 году. Сёлета да ўдзелу ў конкурсе была дапушчана 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам). Ацэньваючы працы, пададзеныя на сёлетнюю прэмію, дызайнер і сябра журы Анатоль Лазар падзяліўся сваімі ўражаннямі: “Разумею, […]

У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага

Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”, які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і […]

Апублікаваная праграма “Прадмовы” ў Вільні і Празе

Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры […]

Выйшаў першы том гісторый пра выбітных беларускіх жанчын

Ініцыятыва ByProsvet, якая раней збірала сродкі на выданне аповедаў пра беларускіх жанчын, выпусціла кнігу “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”, аўтарамі якой стаў цэлы калектыў. Так у першым томе чытачы знойдуць казкі Лявона Маліноўскага, Уладзіміра Арлова, Светы Бень, Таццяны Гайдук, Кацярыны Ваданосавай, Наталлі Сянчук, Andrusia. У ролі ілюстратараў выступілі Наталка […]

Свежы раман Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха “Нуль” у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 году. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская. “Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша”, […]

Чытачы абіраюць вокладку перакладу трылера Лі Чайлда

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад аднаго з раманаў амерыканскага аўтара дэтэктываў Лі Чайлда з серыі пра Джэка Рычэра, а менавіта — трылера “Цёмная справа” (The Affair). Проста цяпер у сацсетках выдавецтва кожны можа прагаласаваць за тое, з якой вокладкай выйдзе беларускі пераклад. “Гэтыя творы [дэтэктывы серыі] так папулярныя сярод аматараў […]

“Трэба вяртаць саму культуру абмеркавання” — ад сёння Інстытут беларускай кнігі запускае семінары

Каардынатарка Інстытута беларускай кнігі Ліля Ільюшына расказвае пра новую ініцыятыву праекта — пастаянныя афлайн-семінары, прысвечаныя беларускай кніжнай сферы, першы з якіх пройдзе 17 верасня ў Варшаве. Першы семінар ІБК мае назву “Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем” (частка 1). Сустрэча пройдзе ў афлайн-фармаце і распачне серыю […]

Выходзіць фотапаэтычная кніга Юліі Шатун

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад паэтычна-фатаграфічнай кнігі Юліі Шатун “Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте”. У кнізе чытач і глядач знойдзе празаічную паэзію пра паэтызацыю прозы жыцця, па-майстэрску змантажаваную з кадрамі паўсядзённасці. Пад вокладкай — 43 тэксты і 65 фотаздымкаў. Тэксты літаратаркі і рэжысёркі Юліі Шатун рэдакцыя “Літрадыё” […]