Каманда фестывалю Pradmova і конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне сёлетнкіх кніг-пераможцаў. Вынікі конкурсу былі абвешчаныя ў ліпені.
Хто можа браць удзел: беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы.
Тэрміны правядзення тэндара: 11—20 жніўня 2025 году.
Рукапісы, выстаўленыя на тэндар:
А. Папяровыя выданні (рукапісы-пераможцы, якія абрала экспертнае журы):
1. Юрый Мамчыц “Год чараўніцтва”. 217 283 знакаў з прабеламі
2. Алесь Яфімаў “Лімінальнасць”. 466 287 знакаў з прабеламі
3. Сіняя Пушча “Матылькі”, “Пагарэлец”. 494 267 знакаў з прабеламі (абодва тэксты)
В. Электронныя або аўдыявыданні (рукапісы-пераможцы чытацкага галасавання):
1. Алеся Казка “Серпікі і таямніцы выкрадання”. 77 926 знакаў з прабеламі
Усе рукапісы патрабуюць рэдактуры і карэктуры. Па ўзгадненні з аўтарамі назвы могуць быць змененыя падчас рэдагавання. Азнакамленне з рукапісам — на запыт выдавецтва.
Тэхнічныя ўмовы: выдавецтва павінна даслаць прыкладны бюджэт на выданне кнігі з абавязковым пазначэннем наступных параметраў: наклад (для папяровага выдання); фармат выдання; тып вокладкі (для папяровага выдання); наяўнасць ілюстрацый (калі прадугледжваюцца); падрабязнасці паліграфіі (для папяровага выдання) ці агучкі (для аўдыякнігі); выдаткі на карэктуру і рэдактуру; апцыянальныя ўмовы, прапанаваныя для аўтара (наяўнасць ганарару, аўтарскіх асобнікаў, заключэнне дамовы на наступныя кнігі і інш); маркетынгавая стратэгія (магчымасці па прасоўванні і распаўсюдзе кнігі).
Падрабязны рэгламент тэндара дасяжны па спасылцы.
Фінансавая падтрымка ад конкурсу для папяровага выдання не мусіць перавышаць 2500 еўра; для электроннага і аўдыявыдання не мусіць перавышаць 600 еўра. Выдавецтва можа падвысіць бюджэт за свой кошт.
Прапановы на тэндар можна дасылаць на імэйл shuflyadych@gmail.com.