Выходзіць фотапаэтычная кніга Юліі Шатун

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад паэтычна-фатаграфічнай кнігі Юліі Шатун “Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте”. У кнізе чытач і глядач знойдзе празаічную паэзію пра паэтызацыю прозы жыцця, па-майстэрску змантажаваную з кадрамі паўсядзённасці.

Пад вокладкай — 43 тэксты і 65 фотаздымкаў. Тэксты літаратаркі і рэжысёркі Юліі Шатун рэдакцыя “Літрадыё” называе “постпаэзіяй і калякіно”.

“Калі чытаеш гэтыя вершы і глядзіш на гэтыя здымкі, здаецца, што бачыў гэта ўсё ў якім-небудзь іншым месцы. Маленькі горад, у якім ніхто не марыць пабываць, з чыгуначным вакзалам і аўтастанцыяй. Спадарожнік з пакетам London, які сабрала жонка. Аб’ява аб здачы кватэры: тэлевізар заўсёды каля акна, канапа, два крэслы насупраць сценкі. Дробязі, якія ніколі не здаюцца важнымі, але толькі яны могуць праўдзіва расказаць гісторыю чыйгосьці жыцця”, — гаворыцца на сайце выдавецтва.

Проста цяпер кнігу можна папярэдне замовіць тут: mnnm.store. Выдавецтва пажкрэслівае, што перадзаказ вельмі важны, бо паводле чытацкай зацікаўленасці вызначаецца канчатковы наклад кнігі. Старт продажу плануецца ў сярэдзіне кастрычніка.

“И можно снова почувствовать, что уже приезжал в этот город:
каждый раз он меняет имя,
и каждый раз я его все равно узнаю”