У выдавецтве “Янушкевіч” расказалі, што атрымалі правы на выданне чатырох найважнешых зборнікаў твораў знакамітага аргентынскага пісьменніка Хорхе Луіса Борхеса. Гэта кнігі: FICCIONES (Фікцыі)EL ALEPH (Алеф)EL INFORME DE BRODIE (Паведамленне Броўдзі)EL LIBRO DE ARENA (Кніга пяску) Перакладаць на беларускую мову творы Бохеса будзе перакладчык Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана. Выданне […]
Рознае
Маляваныч агучыў аўдыякнігу для Кніжнага Воза
Актор, а з нядаўняга часу яшчэ і аўтар казак, Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, агучыў спецыяльна для ініцыятывы “Кніжны Воз” новую дзіцячую кнігу. Навінка на сайце “Кніжнага Воза” — «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай. 24 чэрвеня Аляксандр Ждановіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Віншуем! «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі […]
Хадановіч і Шупа — удзельнікі Вялікага Княства Паэзіі
28—30 чэрвеня 2024 года цэнтр “Пагранічча” праводзіць традыцыйны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі” ў Сэйнах і Краснагрудзе (Польшча). Фестываль яднае творцаў і даследчыкаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Ураіны. Сёлета сярод запрошаных гасцей будзе Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа. У праграме будуць дыскусіі, адкрытыя лекцыі, аўтарскія сустрэчы, чытанні паэзіі ў коле […]
Сяргей Календa напісаў кнігу пра досвед цырульніка
У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга Сяргея Календы “Стрыжэ і піша”. Старт продажаў і прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара адбудуцца на Hučna Fest у Варшаве 29 чэрвеня. Як расказваюць у выдавецтве, “Стрыжэ і піша” — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка. […]
“Незагойная рана” Васіля Быкава — у аўдыяфармаце
Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава апублікавала ягонае апавяданне “Незагойная рана” ў новай агучцы. “Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая […]
29.06 у Варшаве — літсцэна на “Гучнафэсце”
29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе Hučna Fest, дзе можна будзе не толькі паслухаць выступы беларускіх гуртоў, наведаць маркет, але і занурыцца ў свет літаратуры. Сёлета літаратурная сцэна рыхтавалася разам з Беларускім ПЭНам і будзе прысвечана жаночай і квір-літаратуры. Вядоўцай літсцэны стане вядомая актрыса, сузаснавальніца праекту “Кніжны воз” […]
Конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава: віншуем пераможцаў!
Сябры журы Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава прачыталі дасланыя заяўкі і вынеслі свой вердыкт. На конкурс, абвешчаны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў на пачатку года, прымаліся тэксты ад маладых літаратараў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Сярод дасланых заявак пераважала проза. Прызам конкурсу з’яўляецца выданне кнігі пераможцы. Лаўрэатам […]
Беларусы адзначаюць 100-годдзе Васіля Быкава — афіша падзей
19 чэрвеня адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава, з гэтай нагоды ў розных краінах свету пройдуць мерапрыемствы ў гонар пісьменніка. Bellit.info сабраў галоўныя падзеі, каб нашыя чытачы маглі іх наведаць. Чатыры дні памяці Быкава ў Менску З 19 па 22 чэрвеня на тэрыторыі колішняга лецішча пісьменніка, […]
Сяргей Дубавец напісаў кнігу эсэ
У выдавецтве Vesna, якое месціцца ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца з назвай “Стагоддзе НН”. У дваццаць шостую кнігу выдавецтва ўвайшло сем эсэ пісьменніка. “Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч […]
Першы выпуск новага падкаста “Спіс на лета” — слухаць
“Спіс на лета” — новы літаратурны падкаст праекта wir.by, у якім кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра класічныя школьныя творы беларускай літаратуры. Ці трэба перачытваць класіку ў дарослым узросце? І як гэта рабіць? Наколькі адрозніваецца ўспрыняцце твораў у залежнасці ад узросту? Менавіта на гэтыя пытанні […]