Інстытут беларускай кнігі паведамляе, што сёлета падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу ў траўні будзе працаваць беларускі стэнд. Выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел. Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфіляд. Гэтым разам на кірмашы, […]
Рознае
Новы раман Філіпенкі — кнігай адразу па-беларуску
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі Сашы Філіпенкі 15 траўня і адкрыла перадзамову. Раман называецца “Слон” і надоечы пабачыў свет у расейскамоўнай часопіснай версіі (часопіс “Знамя”). “…І гэта будзе не проста пераклад — гэта будзе аўтарская рэдакцыя рамана. Перакладчык нямала дапамог Сашу, але без удзелу аўтара цалкам беларускі тэкст […]
Выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Вікторыі Трыфанавай
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў дэбютны зборнік вершаў маладой аўтаркі Вікторыі Трыфанавай, якая паэзія якой апавядае пра досвед станаўлення асобы ў крызісным часе. Лірычная гераіня Вікторыі Трыфанавай знаходзіць сябе ва ўмовах маштабных зрухаў і зменаў у свеце. Метасюжэт кнігі ўтвараюць пошукі актуальных сэнсаў у вечных сюжэтах, у магічным гучанні старажытных замоў, […]
Гутарка са стваральніцай блогу “Кніжныя размовы”
Кацярына — кніжная блогерка, аўтарка інстаграм-блога “Кніжныя размовы”. У сваім пабліку Кацярына піша пра беларускія кнігі, якія яна чытае альбо слухае сама і са сваімі дзецьмі. З нагоды пяцігоддзя блога мы пагутарылі пра беларускамоўныя выданні для дзяцей і дарослых у 2025 годзе, дзе і як іх знаходзіць, і чаму так […]
Найлепшы раман Вольгі Такарчук выйшаў па-беларуску
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў раман “Кнігі Якуба” нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук у перакладзе на беларускую мову. Перастварыла адзін з найважнейшых твораў сучаснай польскай літаратуры Марына Шода. “Нядаўна польскія чытачы прызналі гэты раман найлепшай кнігай першай чвэрці ХХІ стагоддзя. На момант з’яўлення беларускага выдання твор перакладзены на пятнаццаць моў, а колькасць […]
Пачынае працу ініцыятыва “Кніжны Магістрат”. Што гэта?
Ініцыятыва “Беларускія Магістраты” запускае новы фармат — “Кніжны Магістрат”, задача якога акумуляваць рэсурсы і спрыяць развіццю беларускага кніжнага рынку ў доўгатэрміновай перспектыве. Магістрат — гэта суполка ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы. Удзельнікі магістрату выбіраюць ініцыятыву, арганізацыю ці мэнэджара/мэнэджарку, […]
У Чэхіі песні на тэксты беларускіх паэтаў загучалі з аркестрам
28-га сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. У гурце грае беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі. Кружэлка адметная тым, што ў ёй сярод іншага гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў — Уладзіміра […]
Ляйпцыг: пераклад “Я з вогненнай вёскі…” атрымаў прэмію
Прэмію Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу ў намінацыі “Пераклад” атрымаў Томас Вайлер (Thomas Weiler) за працу “Вогненныя вёскі. Злачынствы вермахта ў Беларусі – справаздачы відавочцаў”, менавіта так гучыць у перакладзе на нямецкую назва кнігі Уладзіміра Калесніка, Янкі Брыля і Алеся Адамовіча “Я з вогненнай вёскі…”. Кніга выйшла па-беларуску 50 гадоў таму і […]
Прамова Бахарэвіча падчас уручэння прэміі ў Ляйпцыгу
У Ляйпцыгу на сцэне канцэртнай залы Гевандхаўс беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч быў уганараваны адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэмій Еўропы — Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае паразуменне. Узнагароду за раман “Сабакі Эўропы” Альгерду Бахарэвічу ўручыла міністарка культуры і турызму Саксоніі Барбара Клепш. Аўтаркай laudatio — урачыстай прамовы на гонар аўтара — выступіла швейцарская літаратурная рэдактарка […]
Новую кнігу Ганны Кандрацюк склалі “партрэты памяці”
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку выдаў новую кнігу Ганны Кандрацюк “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”, у якую ўвайшлі тэксты пра 7 выбітных асобаў. Аўтарка падзялілася навіной у фэйсбуку і расказала, чые менавіта партрэты знойдуць чытачы на старонках кнігі — Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, […]





