Электронная кніга аднаго з пераможцаў “Шуфлядкі”

Рукапіс-пераможца чытацкага галасавання конкурсу “Шуфлядка” “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве “Янушкевіч”.

Аляксей Правалоцкі і ягоны дэбютны зборнік апавяданняў перамог у чытацкім галасаванні на першым конкурсе, які ладзіўся ў 2023 годзе.

У 2024 годзе былі абвешчаныя пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца камандай фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”.

Як паведамляў Bellit.info, раней ужо быў апублікаваны пераможца ў катэгорыі “Масавыя жанры” — Клёк Штучны з кнігай “Забойства на вуліцы Макаёнка”.