У выдавецтве Skaryna Press выйшаў двухмоўны паэтычны зборнік Алеся Аркуша “Чаму праўда такая слабая? / Dlaczego prawda jest tak słaba?”. Пераклад на польскую мову зрабіла літаратуразнаўца, даследніца беларускай літаратуры Бэата Сівек.
Аўтограф-сэсія адбудзецца 27 красавіка а 13-й гадзіне на стэндзе беларускіх выдавецтваў падчас Беластоцкага кніжнага кірмашу.
Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар шэрагу кніг паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху “Ксэракс Беларускі”, якому на змену прыйшоў літаратурны альманах “Калоссе”. Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі “Полацкае ляда”.
Кнігу ўжо цяпер можна набыць у інтэрнэт-кнігарні выдавецтва.