Беларускі стэнд на кірмашы ў Беластоку — праграма

З 25 па 27 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры, аўтограф-сэсіі, сустрэчы з аўтарамі. На месцах 79—80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў, дзеліцца інфармацыяй Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

25 красавіка (пятніца)

Салон незалежных беларускіх выдавецтваў
16:00 — аўтограф-сэсія Міхала Андрасюка, кніга “Żubr” на польскай мове, першае выданне Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

26 красавіка (субота)

Салон незалежных беларускіх выдавецтваў
11:30 — аўтограф-сэсія Ганны Кандрацюк, кніга на беларускай мове “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” (Цэнтр беларускай культуры). Кніга — гэта сем партрэтаў незвычайных асобаў: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.

Зала №2
12:30 — аўтарская сустрэча з сёлетнім лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення Альгердам Бахарэвічам. Прэзентацыя новай кнігі “Папяровы голем”, якая з’явілася ў выдавецтве “Янушкевіч” восенню 2024 году. Твор складаецца з лаканічных і правакацыйных тэкстаў пісьменніка, якія з’явіліся ў эміграцыі.

Салон незалежных беларускіх выдавецтваў, аўтограф-сэсіі
13:30 — Альгерд Бахарэвіч, кніга “Папяровы голем”
14:30 — Цімур Кудзеліч, раман “Значныя дні”.
15:30 — Андрэй Скурко
16:30 — Зміцер Дзядзенка, кніга “Гульні Цырцэі”

27 красавіка (нядзеля)

Зала №2
10:30 — сустрэча з класікам беларускай літаратуры і сябрам Праграмнай Рады Цэнтра Уладзімірам Арловым, які напісаў уступнае слова да кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў”. Выданні на беларускай і польскай мовах Цэнтра беларускай культуры і Фонда “Камунікат”.

Салон незалежных беларускіх выдавецтваў, аўтограф-сэсіі
11:30 — Уладзімір Арлоў
13:00 — Алесь Аркуш, двухмоўны паэтычны зборнік “Чаму праўда такая слабая?”
15:00 — Алесь Белы з кнігай “Самы цымус”

Таксама падчас Кніжнага кірмашу адбудзецца старт продажаў новай кнігі прозы Барыса Пятровіча “Цнота на потым”.

У гэтыя ж дні, калі праходзіць Кніжны кірмаш, адбудзецца сустрэча з Юляй Цімафеевай пад назвай “Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада”. Вершы і размовы пра тое, адкуль мы, хто мы і куды мы ідзём.

26 красавіка, 19:00
Беларускі Хаб “Новая Зямля” / Białoruski Hub “Novaja Ziamla”
вул. Св. Роха 5, памяшканне 32, Беласток