У выдавецтве “Янушкевіч” вышла новая кніга “Наступны прыпынак — смерць” ад аўтркі, якая піша пад псеўданімам Каміла Цень. Кнігу ўжо можна набыць у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве і замовіць дастаўку па пошце.
У зборнік увайшлі дзве аповесці: “Наступны прыпынак — смерць” і “Красная куртка”. Прыгоды кантралёркі грамадскага транспарту Зінаіды Юр’еўны працягваюцца. Гэтым разам галоўныя месцы падзей — парк 50-годдзя Кастрычніка і інтэрнаты ля метро “Магілёўская” ў Менску.
“Яшчэ больш загадак, з якімі можа даць рады толькі непаўторны дуэт Юр’еўны і Гаркавага. Не горш за Холмса і Уотсана!” — абяцае анатацыя на сайце выдавецтва.
Купіць можна праз сайты Knihauka.com i Allegro.pl.