Персаналіі

Аношкін Іван

Аношкін Іван Архіпавіч (21.1.1928, в. Антонаўка, Чавускі р-н Магілеўскай вобл. — 3.2.2013, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1965 г. Скончыў Суражскую педагагічную вучэльню (1947). Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты “Маяк коммуны”. У 1948 г. пераехаў на Берасцейшчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай […]

Анохін Кірыла

Анохін Кірыла (нар. 1987, Мінск). Паэт. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009). Пераможца фестываля аднаго верша (Мінск, 2011). Аўтар кнігі верлібраў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца” (Мінск, 2013).

Анісковіч Уладзімір

Анісковіч Уладзімір Ігнатавіч (25.10.1932, в. Гасцілавічы, Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 6.6.2016, Мінск). Крытык, перакладчык. Сябра СП з 1979 г. Скончыў рамесную вучэльню ў Мінску (1950). У1950—1958 гг. працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1958—1969 гг. — вадзіцелем тралейбуса ў Мінску. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага […]

Анемпадыстаў Міхал

Анемпадыстаў Міхал Уладзіміравіч (16.3.1964, Мінск — 24.1.2018, Мінск). Паэт, мастак, эсэіст. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1983). У 1982—1984 гг. быў сябрам моладзевага творчага згуртавання “Майстроўня”. Служыў ва Узброеных сілах. У 1989—1994 гг. працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе “Бярозка”. Як мастак працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плаката, фатаграфіі. Удзельнічаў у […]

Андрыеўскі Васіль

Андрыеўскі Васіль Рыгоравіч (нар. 20.10.1967, в. Града, Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у СБП. Скончыў філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1989). Працаваў карэспандэнтам газеты “Жыццё палесся”, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Мазырскага ПТВ № 68, галоўным бібліятэкарам ЦГБ імя А. Пушкіна, навуковым супрацоўнікам краязнаўчага музея. Пазней — у […]

Андраюк Серафім

Андраюк Серафім Антонавіч (10.3.1933, в. Градзялі, Бельскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 4.4.2022, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1972 г. У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957). Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй […]

Андрасюк Міхал

Андрасюк Міхал (нар. 2.12.1959, Гайнаўка, Падляскае ваяв., Польшча). Пісьменнік, журналіст, дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978). Працаваў настаўнікам і каменячосам, журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё “Рацыя”. Вядучы тэлеканала “Белсат”. Жыве ў Гайнаўцы. Дэбютаваў вершамі ў 1979 г. у беластоцкай газеце “Ніва”. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар […]

Андзілеўка Людміла

Андзілеўка Людміла Фёдараўна (нар. 13.2.1958, Глыбокае, Віцебская вобл.). Пісьменніца і мастачка. Уваходзіла ў СБП з 2002 г. Скончыла Наваполацкае музычнае вучылішча (1977) і Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры (1989). У 1977—2008 гг. працавала ў Падсвільскай музычнай школе (пасля рэфармавана ў школу мастацтваў) выкладчыкам і дырэктарам. Як мастак брала ўдзел у выставах […]

Ананьеў Паўлюк

Ананьеў Паўлюк (1905, в. Андрасковічы, цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. – кастрычнік 1932, Гагры, цяпер Абхазія (Грузія)). Паэт. Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928). Настаўнічаў. З 1931 г. вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута. Памёр на курорце. Дэбютаваў з вершамі ў “Віцебскай сялянскай газеце” ў 1926 г. Аўтар […]

Амяльчук Сяргей

Амяльчук Сяргей Іванавіч (нар. 6.3.1957, в. Рачыца, Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП з 2012 г. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут імя К.Цыялкоўскага (1980) са спецыяльнасцю інжынера металурга. Працаваў у г.Балашыха (Маскоўская вобл., Расія), г. Барысаў (Мінская вобл.) і г. Белаазёрск (Брэсцкая вобл.). З 1993 […]