Навіны

Да 130-годдзя Язэпа Фарботкі

5 верасня 1893 года ў Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя. Першыя вершы Фарботка надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Таксама ён пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову. У […]

Казкі дзеда Янкеля ўжо можна замовіць

Адкрыты папярэдні заказ на кнігу “Дзедавы казкі”, зрабіце перадаплату да 30 верасня і забярыце кнігу ў цвёрдай вокладцы па выдавецкай цане да 30 кастрычніка. Пасля выхаду “Казкі” можна будзе атрымаць самавывазам у краме выдавецтва, кур’ерам па Менску, Белпоштай і Еўрапоштай, таксама ёсць магчымасць перасылкі за мяжу. Падрабязную інструкцыю, як замовіць […]

Выйшла “Акадэмія доктара Клякса” Яна Бжэхвы з шыкоўнымі ілюстрацыямі

Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую кнігу для дзяцей і ўсіх аматараў магіі ды багата ілюстраваных выданняў. “Акадэмія доктара Клякса” — адзін з самых вядомых і папулярных фантастычных дзіцячых твораў польскай літаратуры аўтарства Яна Бжэхвы. Гэта гісторыя пра чарадзейную школу без павучанняў і маралізатарства. На беларускую мову твор пераклала Алена Пятровіч, а […]

Ісландская паэзія па-беларуску

У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай. У зборніку — выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” […]

Да 100-годдзя Уладзіміра Казберука

29 жніўня 1923 года, 100 гадоў таму, у вёсцы Бандары на Падляшшы нарадзіўся будучы літаратуразнаўца і перакладчык Уладзімір Казбярук. З 1950-х Уладзімір Міхайлавіч выяўляў, даследаваў і аналізаваў тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст., у час перабудовы вяртаў чытачу забароненыя цэнзурай творы Алеся Гаруна, перакладаў польскамоўныя творы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – пач. […]

Алесь Разанаў: “Зрабіць немагчымае”

У дзень памяці паэта Алеся Разанава, які сышоў ад нас два гады таму, літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка прэзентаваў дзве лекцыі, прысвечаныя аналізу творчасці і разанаўскіх аўтарскіх жанраў. Разанаў – загадка. Разанаў – разэнкрэйцэр. Разанаў – і камень, і скульптар. Ствараючы новыя формы, ён разбурае існыя нормы і парушае непахісныя догмы. Разанаў […]

Уладзіміру Арлову — 70!

Сёння — круглая дата ў аднаго з найвядомейшых пісьменнікаў Беларусі, празаіка, паэта, перакладчыка і папулярызатара беларускай гісторыі Уладзіміра Арлова. Шчыра віншуем спадара Уладзіміра і зычым добрых навінаў, здароўя і натхнення! Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (нар. 25.08.1953, Полацк, Віцебская вобл.). Пісьменнік. Сябра Саюз пісьменнікаў з 1986 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра. Скончыў […]

Да 120-годдзя памяці Канстанціна Вераніцына

Гістарычны архіў выставіў 46 дакументаў, датычных біяграфіі аўтара “Тараса на Парнасе”. У НГАБ падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці ўдзельніка літаратурнага працэсу ў Беларусі сярэдзіны XIX стагоддзя, найбольш верагоднага аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына (да 120-годдзя з дня смерці паэта). На выставе […]

Дзве навінкі шведскай дзіцячай літаратуры

У выдавецтве Koska з’явіліся дзвве новыя кнігі. Гэта працяг кніг Роўз Лагеркранц з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан пра дзяўчынку Дзюнэ. Першая з іх, “Маё шчаслівае жыццё”, пабачыла свет у 2019 годзе, у серыі “Каляровы ровар”. Цяпер жа можна купіць і новыя пераклады Надзеі Кандрусевіч, кніг серыі ўжо тры! “Маё сэрца скача […]

Выйшаў свежы “Дзеяслоў”

У свежым 125-м нумары “Дзеяслова” пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, “Шматкроп’і” Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў. Змест нумару: ПАЭЗІЯВасіль Жуковіч. Быць сабою. Вершы.Леанід […]