Выдавецтва “Папуры” анансавала перавыданне аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” з нагоды 100-гадовага юбілею пісьменніка, які адзначаецца 19 чэрвеня.
Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар.
“Быкава чытаць цяжка, але неабходна. Каб захаваць памяць аб падзеях і людзях, якія пацярпелі ад вайны”, — тлумачаць у выдавецтве.