У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў раман славацкага пісьменніка Станіслава Ракуса (Stanislav Rakús) “Нататкі ў плыні часу”. На беларускую мову твор пераклала Святлана Богуш.
Раман “Нататкі ў плыні часу” (Temporálne poznámky, 1993) мае аўтабіяграфічную аснову. Як паведамляе анатацыя на старонцы выдавецтва, у цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і ягоная штодзённая педагагічная праца, поўная кур’ёзных сітуацый і парадоксаў. Канфлікт паміж дабром і злом трансфармуецца ў канфлікт паміж асобай і сістэмай (школьнай і грамадскай), у якой асоба вымушана існаваць.
Станіслаў Ракус (нарадзіўся ў 1940 годзе) — выкладчык, літаратуразнаўца і празаік. Дзякуючы выкарыстанню новых для славацкай літаратуры кампазіцыйных і сюжэтных прыёмаў, лічыцца наватарам.
Кнігу можна купіць на сайце выдавецтва “Тэхналогія”.
Загалоўнае фота dennikn.sk