Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” прысвечаны Быкаву

Выйшаў чэрвеньскі нумар газеты “Літаратурная Беларусь”. Шосты нумар 2024 году прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. У нумары чытачы знойдуць успаміны пра Быкава, ліставанні класіка, архіўныя выступы і інтэрв’ю, прысвячэнні пісьменніку і многае іншае.

ЗМЕСТ:

ФОРУМ: «СТАГОДДЗЕ БЫКАВА» — развагі пра творцу Генадзя БУРАЎКІНА, Сяргея ЗАКОННІКАВА, Дануты БІЧЭЛЬ, Уладзіміра НЯКЛЯЕВА, Юрася ЗАЛОСКІ
ПРЫСВЯЧЭННІ: паэтычны вянок Васілю БЫКАВУ ад беларускіх і замежных творцаў
АРХІЎ: гутарка 60-гадовай даўніны «Літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць» Васіля БЫКАВА з Анатолем ВЯРЦІНСКІМ
ФОРУМ: Васіль БЫКАЎ: «Пісьменнік мае справу толькі з Богам» (стэнаграма сустрэчы ў 1991 годзе)
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: «Дажыць да вясны…» — лісты Васіля БЫКАВА да роднай сястры Валянціны БЫКАВАЙ (публікуюцца ўпершыню)
УСПАМІН: згадкі Валянціны БЫКАВАЙ пра лёс сям’і і брата «Васілёва дарога»
ДЫЯЛОГ: «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды» — фрагмент гутаркі з Васілём БЫКАВЫМ Юрася ЗАЛОСКІ пра ісціну, гістарычную памяць, вайну, мараль і свабоду
ГІСТОРЫІ: артыкул Андрэя ЦУНСКАГА «Хто я такі, каб судзіць?» пра актуальнасць Рабінзона Круза і яго стваральніка Даніэля ДЭФО
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць выпуск цалкам тут:

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.