Author: manager

Беларускі стэнд упершыню на кніжным кірмашы ў Катавіцах

З 3 па 5 лістапада ў польскім горадзе Катавіцы пройдзе вялікі кніжны кірмаш, у якім упершыню ўдзельнічаюць беларускія выдавецтвы і аўтары. Беларускі стэнд будзе называцца “Вольная Беларсь”. Уласна ў першы дзень кірмаша, у пятніцу 3 лістапада адбудзецца дзве беларускія сустрэчы: 16.00 — 17.00 Прэзентацыя серыі «Турэмная літаратура». 17.00 — 18.00 […]

Выдавецтва “Кнігазбор” канчаткова ліквідаванае

26 кастрычніка 2023 года канчаткова было ліквідавана выдавецтва “Кнігазбор”, якое займалася выпускам беларускай літаратуры больш як 25 гадоў. Пра гэта расказаў дырэктар “Кнігазбору” Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён у фэйсбуку. 17 сакавіка 1995 года быў заснаваны Міжнародны Фонд “Беларускі кнігазбор”, галоўнай мэтай […]

На “Прадмове” ў Беластоку ўручылі прэміі Багушэвіча і Адамовіча

29 кастрычніка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Беластоку ўручылі Літаратурныя прэмія імя Францішка Багушэвіча і імя Алеся Адамовіча, якія традыцыйна прысуджае Беларускі ПЭН. Лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за гістарычныя працы, стала навукоўца Таццяна Астроўская за кнігу “Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі […]

На выходных у Беластоку пройдзе апошняя частка фестывалю Pradmova-2023

28-га кастрычнік распачнецца апошняя ў гэтым сезоне афлайн частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам у польскім горадзе Беласток. Арганізатары абяцаюць шмат цікавага ды карыснага, што мае натхніць на развагі, дыскусіі і пытанні. Багата кніг, сустрэч і знаёмстваў. З поўнай праграмай Беластоцкай часткі “Прадмовы” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю. […]

Ноч расстралянай прозы: Янка Нёманскі

Топавы чыноўнік і вядомы пісьменнік, Янка Нёманскі стаў прыкладам таго, як з сялянскай галечы можна не толькі выйсці ў людзі, але і зрабіць паспяховую кар’еру. Разам з тым, быў у гэтага медаля і адваротны бок. Блогер Кніжны Хома паспрабаваў разабрацца ў жыцці і творчасці нашага выбітнага земляка. Янка Нёманскі – творчы […]

Падтрымайце выданне на паперы трэцяй кнігі пра ката Шпрота ад Ганны Янкуты

Рыхтуецца да друку папяровае выданне трэцяй часткі гісторыі пра прыгоды ката Шпрота і ягоных сяброў — “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” аўтарства Ганны Янкуты. Гэтая кніга ўжо больш за 2 гады існуе ў аўдыёфармаце, але цяпер плануецца папяровая версія ў выдавецтве “Янушкевіч”. “Нашай камандзе патрэбная падтрымка для падрыхтоўкі макета, і […]

“Чарнобыльская малітва” Алексіевіч у перакладзе Арлова стала аўдыякнігай

Інтэрнэт-бібліятэка і фонд “Камунікат” працягвае запіс аўдыякніг. Цяпер выйшла чацвёртая кніга хронікі “Галасы Утопіі” Святланы Алексіевіч — “Чарнобыльская малітва”, якую агучылі выдатныя беларускія акторы: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. За музычнае суправаджэнне адказваў Дзмітры Фрыга. А сам твор гучыць у найноўшым беларускім перакладзе, які зрабіў пісьменнік і […]

Выйшаў новы 126 нумар часопіса “Дзеяслоў”

На старонках новага 126-га нумару часопіса “Дзеяслоў” чытачы змогуць знайсці прозу Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казька, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі. Акрамя таго ў часопісе шукайце вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды іншыя цікавыя тэксты. З поўным зместам выдання можна азнаёміцца на сайце часопіса.

Творы напісаныя ў зняволенні — абвешчаны прыём заявак на прэмію Аляхновіча

Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарамі і аўтаркамі, якія трапілі ў зняволенне. Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў. Творы або спасылкі на іх можна дасылаць на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Аляхновіча». Падвядзенне вынікаў прэміі імя […]

Ноч расстралянай прозы: Платон Галавач

Блогер Кніжны Хома вырашыў разабрацца ў лёсе і творчасці пісьменніка дваццатых гадоў 20 стагоддзя Платона Галавача, які быў расстраляны ў чорную ноч беларускай літаратуры з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Платон Раманавіч Галавач нарадзіўся 18.04.1903 г. у вёсцы Пабокавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер гэта Магілёўская вобласць) у сялянскай сям’і. […]