Каманда “Кніжнага воза” выдала новую аўдыякнігу для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых – “Пацеркі і кроплі” Надзеі Ясмінскай. Гэтую кнігу можна не проста слухаць у звыклым аўдыяфармаце, але таксама глядзець на YouTube-канале анімаваную версію. Анімацыю паводле арыгінальных ілюстрацый Стасі Сакалоўскай стварыла мастачка Наста Камінская. “Пацеркі і кроплі” – гэта цёплая, […]
Author: manager
Памёр Аляксей Каўка
Памёр літаратуразнаўца, гісторык, дыпламат і доктар філалагічных навук Аляксей Каўка. Яму было 86 гадоў. Пра смерць грамадскага дзеяча паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры. Аляксей Каўка нарадзіўся 20 верасня 1937 года ў Равецкім Бары, што ў Чэрвеньскім раёне. Скончыў БДУ, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС( У 1971—1979 і 1983—1987 гадах […]
Анонс: новы пераклад “Зэлмэнянаў” Мойшэ Кульбака
Беларускае выдавецтва Vesna, якое месціцца ў Празе, анансавала выхад навінкі — раману “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа. Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай “Зельманцы” ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам “Папуры”. Савецкае выданне з […]
Янушкевіч пачаў прадаваць электронныя версіі кніг
На сайце выдавецтва “Янушкевіч” Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам. Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах .epub і .mobi. Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце Альгерд Бахарэвіч (дзве […]
Аўдыякнігу “Трое ў чоўне, і пёс з імі” ўжо можна слухаць
Выдаўцы з audiobooks.by паведамляюць, што “аповесць-антыдэпрэсант” Джэрома Клапка Джэрома ўжо можна слухаць і запрашаюць у падарожжа па Тэмзе. Пераклад Паўла Касцюкевіча “Трое ў чоўне, і пёс з імі” агучыла Алеся Буландо. “…Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе […]
Беларускае выдавецтва анансавала 8 навінак
Выдавецтва “Папуры” падзялілася некаторымі планамі на 2024 год. Мае выйсці некалькі дзіцячых кніг, кнігі пра беларускую міфалогію і замежная класіка ў перакладах. 1. Пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік скончылі працу над новай кнігай пра Мешу з назвай“Як Меша знайшоў хвост”, у якой апавядаецца, як галоўны герой раптам зразумеў, […]
Літаратурны тур Арлова пачнецца з Клайпеды і Коўна
Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў невялікі літаратурны тур па краінах Балтыі, які завершыцца ў Фінляндыі. Творчыя сустрэчы пройдуць з музычнай падтрымкай ад кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова, а ў ролі вядоўцы выступіць выдавец і стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. Падчас цыклу сустрэчаў з […]
Абвешчаны доўгі спіс прэміі за найлепшую кніжную вокладку
Беларускі ПЭН абвясціў доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся кнігі выпушчаныя ў 2022 годзе. Такім чынам у доўгі спіс прэміі ўвайшлі працы наступных дызайнераў […]
Па-польску выйдзе 2 кнігі выдавецтва “Пфляўмбаўм”
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец і Вальжыны Морт у перакладах на польскую мову. Кнігі маюць выйсці ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej. У перакладзе знакамітага польскага паэта Богдана Задуры рыхтуецца кніга паэзіі Вальжыны Морт “Песні для мёртвых і ўваскрэслых”. А таксама над раманам Евы Вежнавец […]
21 сакавіка ў Вільні — Вялікае княства Паэзіі
“Вялікае княства Паэзіі” — так называецца сустрэча, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, якая пройдзе 21 сакавіка ў Вільні ў сценах Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Падчас дыскусіі і чытанняў можна будзе пачуць літоўскіх і беларускіх паэтаў ды перакладчыкаў. Мадэратарам выступіць паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч. Госці раскажуць пра досвед узаемнага перакладу, прэзентуюць кнігі […]