12 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры а 18-й гадзіне пройдзе адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Жменя сонечных промняў”. Экспазіцыя прадставіць творчасць сямі пісьменнікаў, чые юбілеі прыпадаюць на 2024 год. А гэта ўгодкі з дня нараджэння: Івана Чыгрынава – 90 год, Артура Вольскага – 100 год, Алеся Савіцкага – 100 год, […]
Author: manager
Хадановіч расказаў пра творы пераможцаў Прэміі Гедройця
Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у чарговым відэа на YouTube расказаў пра тройку найлепшых кніг па версіі адной з галоўных беларускіх кніжных прэмій — Прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год. Гаворка пра Ганну Кандрацюк, Сцяпана Стурэйку і Сяргея Лескеця. У відэа-лекцыі Андрэй Хадановіч расказвае пра пераможцаў прэміі 2023 года:– […]
Насустрач Дню Волі з Уладзімірам Арловым
22 сакавіка, напярэдадні Дня Волі ў Вільні адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым. Галоўны фокус творчай сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю БНР. Апроч таго Уладзімір Арлоў прадставіць публіцы свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншых папулярныя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а […]
Класіка, пераклад, сучасная літаратура — новыя аўдыякнігі
З’явілася некалькі новых аўдыякніг — гэта “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава, “Ночы на Плябанскіх млынах” Людмілы Рублеўскай і “Легенда соннай лагчыны” Вашынгтана Ірвінга. “Мёртвым не баліць” — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава, якая з цэнзурных прычынаў не друкавалася два дзесяцігоддзі пасля напісанна. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра […]
Poetická reportáž — вершы Строцава па-чэску
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — “Poetická reportáž” Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады вершаў паэта на чэшскую мову, якія збіраліся з 2020 года. У зборнік увайшлі выбраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу. “Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для […]
“Зэкамерон” Максіма Знака — у шорт-лісце брытанскай прэміі
Прэмія Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize), якая штогод узнагароджвае мастацкую літаратуру, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі, абвясціла кароткі спіс 2024. У пяцёрку ўвайшоў дакументальны раман палітвязня Максіма Знака. Кніга была перакладзеная Джымам і Элай Дынглі і выдадзеная ў выдавецтве Scotland Street Press. У кароткай анатацыі на сайце прэміі […]
Інтэлектуальная секта? Дыскусія пра філаматаў
Час і лёс нярэдка падкідваюць сюжэты, якія ўжо здараліся з нашымі папярэднікамі шмат гадоў таму. Вось і зараз, калі тысячы студэнтаў праз пераслед змушаныя пакінуць радзіму, згадваецца гісторыя іх аднагодкаў з Віленскага ўніверсітэту, якая адбывалася роўна 200 гадоў таму. Падчас фестывалю “Вершы на асфальце” адбылася дыскусія, прысвечаная таемнаму “Таварыству філаматаў”, […]
Межы, мова і маўчанне: картаграфія нашай будучыні
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута ў эсэ для dekoder.org і праекта “Беларусь — Зазірнуць у будучыню“ спрабуе асэнсаваць сцяну паміж Беларуссю і беларусамі, якія з’ехалі. Тыя, хто сёння знаходзіцца ў выгнанні, нібыта могуць свабодна гаварыць аб падзеях у краіне. Але яны вымушаныя не ўзгадваць імёны тых, хто застаўся, каб не нашкодзіць. […]
НАН выпусціла факсіміле мастацтва артылерыі Семяновіча
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла факсімільнае навуковае выданне “The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz / Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча” на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе. Факсіміле падрыхтавалі супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Піліпам Падбярозкіным і Вадзімам Урублеўскім на падставе ангельскай версіі […]
“Дзве душы” Гарэцкага выйшлі ў новай аўдыяверсіі
З’явілася новая агучка класічнага твора ад каманды праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. “У кожнага з нас, кажуць, сапраўды дзве душы. Нездарма ў беларусаў усяго па два: два Раства і два Вялікдня, два правапісы і два алфавіты. І як […]