У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ілюстраваная кніга пра род Багдановічаў. Гэтая вялікая і разгалінаваная фамілія бярэ пачатак ў Беларусі, на Ашмяншчыне і праз Літву, Эстонію ды Польшчу сягае ажно Казахстана.
У выданні знаходзяцца архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў. Кніга будзе карысная і цікавая не толькі тым, хто крэўна звязаны з Багдановічамі, а можа стаць прыкладам для іншых сем’яў, што захочуць спазнаць свае карані, гісторыю роду і малой радзімы.
“«Тэхналогія» дапаможа зрабіць кнігу пра ваш радавод! Гэта цудоўны спосаб ушанаваць у кнізе памяць пра свой род”, — звяртае ўвагу выдавецтва ў сваім фэйсбуку.