У межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю (ILFU), які пройдзе ў нідэрландскім горадзе Утрэхт з 21 верасня па 5 кастрычніка, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч атрымае адмысловую ўзнагароду імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylenring) і прачытае адкрытую лекцыю.
Узнагароджанне ювелірным арт-аб’ектам, які называюць пярсцёнкам Бэль ван Зёйлен, адбудзецца 28 верасня ў 19:30, тады ж Святлана Алексіевіч прачытае лекцыю, якая будзе паралельна перакладацца на ангельскую і галандскую мовы.
Тым жа днём у 13:00 пройдзе асобная сустрэча пісьменніцы з чытачамі.
Таксама ў межах фестывалю пройдзе дыскусія і чытанні з удзелам беларускай паэткі Юлі Цімафеевай і нідэрландскай аўтаркі Манон Упхоф (Manon Uphoff) Гаворка будзе ісці пра “нежаночае аблічча” вайны. Юля Цімафеева раскажа пра сваю кнігу дакументальнай прозы “Мінскі дзённік” ды пачытае ўласную паэзію.
Падрабязная інфармацыя і квіткі на мерапрыемства на афіцыйным сайце фесывалю.
Бэль ван Зёйлен (1740—1805), таксама вядомая як Ізабэль дэ Шар’ер (Isabelle de Charrière) — галандска-швейцарская пісьменніца эпісталярнага жанру эпохі Асветніцтва, пісала па-нямецку і па-французску. Цяпер вядомая найперш сваімі лістамі і раманамі, хаця таксама пісала брашуры, музыку і п’есы. Захаплялася грамадскім жыццём і палітыкай свайго часу, яе творчасць часоў Французскай рэвалюцыі лічыцца асабліва каштоўнай.