Author: manager

Самыя папулярныя аўдыякнігі паводле Audiobooks.by

Стваральнікі навігатара па беларускіх аўдыякнігах Audiobooks.by падзяліліся з “Нашай Нівай” тым, якія з аўдыякніг, запісаных іхнай камандай, слухаюць часцей за іншыя. На гэты момант на сайце сабраныя спасылкі на 585 кніг з сайтаў «Кніжны Воз», «Беларуская палічка», «Камунікат», «Радыё Свабода», «Беларускі ПЭН-цэнтр», «Мінінфарм Рэспублікі Беларусь», а таксама ёсць кнігі ва […]

Валер Гапееў напісаў працяг фэнтэзі “Вольнеры”

Выдавецтва “Янушкевіч” надрукавала другую частку фэнтэзійна-прыгодніцкага раману Валера Гапеева. Працяг называецца “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Кнігу можна купіць праз інтэрнэт-кнігарню выдавецтва і ў краме “Кнігаўка” ў Варшаве. Анатацыя інтрыгоўна запрашае чытачоў узяцца за раман: Толькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў […]

Ганна Янкута: “Мы здольныя прарасці і знайсці сабе месца пад сонцам”

У Вільні на фестывалі “Вершы на асфальце” адбылася сустрэча з літаратаркай Ганнай Янкутай. Яна прэзентавала сваю кнігу – “Час пустазелля” і расказала пра тое, як нараджаецца новы твор, як натаваўся дух цяперашняга беларускага бясчасся. Алесь Лесіч занатаваў самае цікавае спецыяльна для Беларускага ПЭНа. Пра жанр Я вызначыла для сябе такую […]

Алесь Белы напісаў кнігу пра габрэйскую і беларускую кухні

У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга публіцыста, блогера і гісторыка Алеся Белага “Самы цымус”. У выданні чытачы знойдуць 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў габрэйскай і беларускай кухні. “…Новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі […]

Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У другім нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і свежую беларускую прозу. У нумары чытачы знойдуць: ГРАМАДА: «Літаратурнае меню» Аксаны СПРЫНЧАН і памфлет «Рэвалюцыя зялёнага змія» Галіны КАРЖАНЕЎСКАЙПОСТАЦЬ: артыкул Анатоля СІДАРЭВІЧА «Праблема Луцкевіча» (да 140-годдзя«павадыра беларускага […]

“Самота” Вольгі Гапеевай выйшла па-нямецку

Аўстрыйскае выдавецтва Droschl выпусціла пераклад на нямецкую мову раману беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (Samota. Die Einsamkeit wohnte im Zimmer gegenüber). “Слова “самота” як слова — гэта не проста адзінота, гэта яшчэ і туга, і прыгажосць, пяшчота існавання. Я жадаю гэтай кнізе добрага і прыемнага […]

Дакументальная проза ад паэткі Ганны Комар

Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу дакументальнай прозы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”, якая апісвае дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў гвалт і арышт у той час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зняволеных. “Гэта кніга — напамін […]

Прылуцкі расказаў пра Бучу і кнігу “Нічога нястрашнага”

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам, нядаўна выпусціў зборнік новых вершаў, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Bellit.info расказваў пра выхад кнігі ў выдавецтве hochroth Minsk. У 2022 годзе Сяргей здолеў выехаць з Бучы прыкладна пасля двух тыдняў акупацыі, вярнуўся […]

Новая аўдыякніга Федарэнкі

У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” з’явілася новая аўдыякніга – аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі “Мяжа”. Чытае твор Кацярына Ваданосава. Аўтар музыкі Аляксандр Ясінскі. Адкрытасць і непасрэднасць – адзін з прыёмаў, якім зацягвае ў раман аўтар. Разважанні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, […]

Афіша літаратурных падзей сакавіка

Юля Цімафеева ў Берліне, дэкаланіяльныя тэксты ў Варшаве і Ганна Комар з новай кнігай у трох гарадах. 5 САКАВІКА ў Берліне Юля Цімафеева і Марыям Мээтра (Mariam Meetra, Афганістан) выступяць ў межах новай серыі мерапрыемстваў Інстытута імя Гётэ ў выгнанні “Літаратуры ў выгнанні”. Дзве аўтаркі пачытаюць свае творы ў арыгінале, […]