Pradmova: прыём заявак і даты правядзення фестывалю

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлетніх імпрэзах. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце.

Тэма фестывалю ў гэтым годзе — “Між берагамі”. 

Даты і гарады, дзе мае адбыцца фестываль:

  • Вільня: 5-6 кастрычніка 2024 года
    Дэдлайн падачы заявак: 5 верасня 2024 года
  • Берлін: 19-20 кастрычніка 2024 года
    Дэдлайн падачы заявак: 19 верасня 2024 года
  • Анлайн: 2-3 лістапада 2024 года
    Дэдлайн падачы заявак: 3 кастрычніка 2024 года
  • Варшава: 16-17 лістапада 2024 года
    Дэдлайн падачы заявак: 17 кастрычніка 2024 года
  • Познань: 30 лістапада – 1 снежня 2024 года
    Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2024 года

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, музыкі, дызайнеры — усе, чыё жыццё звязана з літаратурай, кнігай і інтэлектуальнай дзейнасцю.

Каб паўдзельнічаць, трэба падаць заяўку, прайшоўшы папярэднюю рэгістрацыю на сайце pradmova.eu. Дэдлайн прыёму заявак розны для кожнай пляцоўкі, таму, калі ласка, выберыце адпаведную дату на сайце. Усе пытанні, звязаныя з удзелам, накіроўвайце, калі ласка, на электронную пошту: pradmova@gmail.com.