У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анансаваная ў ліпені кніга — “Залатое” паэткі Наталкі Кучмель.
У кнізе “Залатое” сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае “я” аўтаркі, — дзеляцца навіной у сацсетках выдаўчыні.
Акрамя вершаў, у зборніку змешчаныя ўспаміны “На фальклорную практыку” і гутарка з гэтай адметнай паэткай, чый непаўторны голас, мастацкі густ і зычлівыя парады паўплывалі на многіх творцаў.
*
На зломе жнівень. Дзень на зломе. Сонна
Прымружыў вочы свет.
Нібы бабулька, зморанае сонца
Куняе неўпрыкмет.
I па задворках, не крануты ветрам,
Жыве такой парой
Пах пустазелля, стомленага летам
I плоднасцю сваёй.
Наталка Кучмель, “Залатое”
Дзе купіць кнігі выдавецтва “Пфляўмбаўм”
Варшава
Кнігарня “Кнігаўка” ul. Kłopotowskiego 4
Беларуская кнігарня, Oleandruw 6/2
Вільня
Кнігарня “Гартайка” Hartajka, Nemenčinės pl. 48 (дастаўка па Літве)
Кнігарня Knygynas eureka!, UAB S. Daukanto a. 2/10
Крама Kropka, Savičiaus g. 6
Сувенірная крама @А2.print, Pilies g. 6
Стакгольм
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
Лондан
Анлан кнігарня выдавецтва “Скарына”
Таксама анлайн з дастаўкай поштай
З Варшавы https://shorturl.at/PJL1E
З Вільні knygynas.biz/collections/baltarusiskos-knygos