З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы распачала працу выстава “Безназоўнае”. Цэнтральным экспанатам стала ўласна паэма “Безназоўнае”, якая стваралася 100 гадоў таму, калі ў 1924 годзе адбылося першае ўзбуйненне БССР.
У экспазіцыі – рукапіс паэмы, дзесяць раздзелаў якой яднае сімвалічны вобраз Беларусі, што пpaйшлa няпросты шляx і “на куце ў хаце сваёй села”, гаворыцца ў анонсе.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі Сяргея Прытыцкага, дзеяча партызанскага руху Заходняй Беларусі, і Уладзіславы Луцэвіч на малой радзіме Янкі Купалы, у Вязынцы, а таксама ў Радашкавічах, падчас адкрыцця помніка паэту. Гэтыя мясціны доўгія 18 гадоў былі для яго недаступным замежжам.
Таксама экспануюцца кнігі з уласнай бібліятэкі Уладзіславы Луцэвіч, прысвечаныя ўз’яднанню Беларусі: літаратурныя зборнікі “Вызваленым братам” (1939) і “Сямнаццатага верасня” (1945), гістарычныя працы Цімафея Гарбунова. Стэнаграма “Народное (национальное) собрание Западной Белоруссии 28 – 30 октября 1939 года”, выдадзеная ў 1946 годзе.
4 верасня на працягу дня будуць арганізаваныя куратарскія экскурсіі па папярэднім запісе.
Тэлефоны для даведак: (29) 316-04-04, (017) 395-57-66. Адрас: Менск, вул. Янкі Купалы, 4.
На загалоўным фота праца Васіля Шаранговіча