У новым выпуску серыі падкастаў “Каля літаратуры” — вялікая размова з дызайнерамі, якія робяць стыль “Літрадыё” і кніг выдавецтва “Мяне няма”, Ігарам Юхневічам і Аляксандрам Пажыткам, піша “Літрадыё”.
Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч расказваюць, як гістарычныя траўмы беларусаў паўплывалі на “задуху белорускага дызайну”, як адрозніць з’явы імпульсныя ад рэзанансных і як трапіць кніжнай вокладкай у Zeitgeist.
Размова склалася нібыта дыджэй-сэт: няспешна, але ўпэўнена героі вагаюцца на хвалях разважанняў. Ад глабальных праблем да прыватных міжсабойных спрэчак, ад функцыянальнага мінімалізму да саламяных павукоў, ад праблемы нязручнай вокладкі да таго, як прыцягнуць увагу ў інстаграме.