Глобус напісаў кнігу пра Сыса

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга Адама Глобуса з назвай “Наш паэт Анатоль Сыс”, дзе аўтар дзеліцца сваімі ўспамінамі і назіраннямі пра аднаго з найадметнейшых беларускіх літаратараў пакалення “Тутэйшых”.

“У кнізе аўтар сабраў свае нататкі пра творцу, з якім яму давялося працаваць, сябраваць і ствараць літаратурнае аб’яднанне «Тутэйшыя». Супярэчлівая і эксцэнтрычная постаць Сыса і пасля смерці прываблівае чытачоў і літаратуразнаўцаў. Паэтычны геній і глыбока няшчасны чалавек, ён заўсёды быў патрыётам Беларусі, служыў ёй і змагаўся за яе словам і справай”, — гаворыцца ў анатацыі да навінкі.

Аўтар кнігі Адам Глобус падпісаў шэраг асобнікаў, якія можна набыць у краме ў Менску

Наогул кнігу можна замовіць праз сайт Kniger.by, або купіць у краме ў самым цэнтры Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41–42.

Магчымая кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.

Загалоўнае фота Facebook.